Цукру ў краіне дастаткова, сфармаваны запас на 20-25 тысяч тон, што перавышае разліковую патрэбнасць. Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання Гарадзейскага цукровага камбіната, паведамляе БЕЛТА.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_08/000049_1659516448_29963_big-p1nvs.jpg.webp)
«Цукру да новага ўраджаю дастаткова. Трымаем запас, вышэйшы за разліковы для гандлю. 20-25 тыс. тон цукру ляжыць у недатыкальным запасе звыш пралічаных патрэб на выпадак, калі хтосьці захоча зрабіць сваё жыццё яшчэ больш салодкім», — сказаў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, гэты досвед плануецца паўтарыць і ў наступным годзе.
«Мы, у прынцыпе, ствараем запас кожны год, таму што хранічна ўзнікаюць нейкія ўспышкі цікавасці да цукру ў розныя месяцы пад уплывам розных фактараў. Хоць я працягваю усім казаць: цукру трэба ёсць менш, будзеце здаравейшыя», — адзначыў прэм'ер-міністр.
Каментары
Баран в костюме останется тем же самым бараном.