Грамадства22

«Справа не ў палітыцы». Стала вядома, чаму закрылася каталіцкая семінарыя ў Пінску

Нядаўна стала вядома, што ліквідаваная міждыязэційная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Адносна прычын гэтага называліся і палітычныя, палітык Віталь Рымашэўскі нават прама абвінаваціў у гэтым беларускі рэжым. Але на самай справе якраз тут палітыкі ніякай няма, тлумачыць «Хрысціянская візія».

Насамрэч навучальная ўстанова была ліквідаваная ў чэрвені гэтага года па рашэнні біскупскай камісіі ў складзе мітрапаліта Юзафа (Станеўскага) і біскупаў Пінскага Антонія Дзям'янкі і Віцебскага Алега Буткевіча. На падставе гэтага рашэння Упаўнаважаны па справах рэлігіі, як рэгістрацыйны орган, ліквідаваў семінарыю. І справа тут зусім не ў тым, што яна не магла прайсці перарэгістрацыю ці што яшчэ.

Да 2018 года ў Беларусі існавалі дзве каталіцкія духоўныя семінарыі — у Пінску і Гродне. Пінская была міждыяцэзійнай — у ёй вучыліся кандыдаты з усёй Беларусі. Гродзенская семінарыя, у сваю чаргу, рыхтавала кадры толькі для сваёй дыяцэзіі.

У 2018 годзе Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, у сувязі са змяншэннем колькасці кандыдатаў на святароў, прыняла рашэнне зрабіць Гродзенскую семінарыю міждыяцэзійнай. Фактычна біскупы пагадзіліся аб'яднаць дзве семінарыі і вучыць кандыдатаў са сваіх дыяцэзій у адным месцы.

Ужо тады штогадовая колькасць кандыдатаў на святароў з усёй Беларусі вагалася вакол колькасці каля 10-ці чалавек.

Разам з гэтым, паводле кананічнага права, кожны біскуп мае права мець духоўную семінарыю ў сваёй дыяцэзіі. Таму біскуп Пінскі, не пагаджаючыся з рашэннем ККББ, скарыстаўся з гэтага права і не закрыў сваю семінарыю з разлікам, што ў ёй будуць вучыцца кандыдаты з Пінскай дыяцэзіі. Аднак праблема ў тым, што гэтых кандыдатаў проста не было.

З 2018 года Пінская семінарыя фактычна пуставала. З парафій дыяцэзіі збіраліся стандартныя абавязковыя зборы на яе ўтрыманне, аднак усім было вядома, што сродкі былі неабходныя ў першую чаргу на будынак, а не на ўстанову. Відавочна, што перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднанняў проста падштурхнула Пінскую дыяцэзію да вырашэння юрыдычнага статусу сваёй семінарыі, а не стала непасрэднай прычынай яе закрыцця.

Семінарыю ў Пінску ў 2001 годзе адкрываў кардынал Казімір Свёнтак. Гэта быў акт аднаўлення гістарычнай справядлівасці — Пінская семінарыя існавала ў 1925-1939 гадах. Сам першы беларускі кардынал скончыў менавіта яе літаральна перад закрыццём савецкімі ўладамі ў красавіку 1939 года.

А вось у XXI стагоддзі Пінскую семінарыю давялося закрываць ужо самім біскупам.

Каментары2

  • Ё
    20.12.2024
    Ватыкану трэба адмяняць цалібат для святароў, бо яшчэ 15-20 гадоў і студэнтаў будзе не дзесяць, а адзін.
  • Gorliwy Litwin
    20.12.2024
    На Белай Русі надзвычай цяжка знайсці юнакоў - кандыдатаў у ксяндзы. Відавочна, гутарка перадусім ідзе пра цэлібат. А мы ведаем што і з тых хто прайшоў абучэнне, атрымаў кансэкрацыю і служыць у розных парафіях, цэлібату прытрымліваюцца далёка не ўсе ксяндзы. Хто мае таемную гетэрасэксуальную сям'ю, а хто-гэй каханкаў . А хто проста спакушае раз за разам парафіянак і парафіянаў. І такіх нямала. Як і ўсюды ў свеце
    Дык вось, я не хачу крывадушнічаць і ставіць суграмадзянам у віну што яны не йдуць у ксяндзы. Я б хутчэй паставіў ім гэта ў заслугу. Ведаюць што не змогуць стрымацца ад пажадлівасці і не хочуць хлусіць. Ну дык гэта акурат і добра. І для жыцця і для святасці. Я бы на месцы Касцёла не ішоў супраць прыроды і мясцовага духу, а разглядаў бы гэта як знак Б-жай волі.
    Мабыць, беларускім католікам трэба значна больш дыяканаў, а таксама ксяндзоў бірытуалістаў (у 1000 разоў лепш за бісэксуалаў). Каб маглі служыць Святую Імшу і ў лацінскім і ў грэцкім абрадах. Гэта б дарэчы і стымулявала прыток людзей у грэка католікі. Не хавацца ад жыцця ў застарэлых догмах, не гвалтаваць і прыгнятаць яго, а смела ісці яму насустрач
    Вось дзе патрабуецца саборнасць, сінадальнасць для прыняцця важных нетрывіяльных рашэнняў. А традыцыю можна і трэба культываваць у іншых аспектах, і таксама нашмат больш рашуча

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць