Сілавікі не знайшлі абразы Вольгі Бондаравай у выказваннях блогера Vadimati
Супраць гродзенскага блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука (Vadimati) не сталі заводзіць справу аб абразе прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Пра гэта сам Ермашук, які з'ехаў з Беларусі, распавёў у інстаграме.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/-9a7ar.png.webp)
«Закрываюць справу за недахопам доказаў, бо там няма яе прозвішча і імя. А яна прыняла на сябе гэта ўсё, што яна — «шлюха» і «шалава гродзенская» — уяўляеце?» — кажа блогер.
Вадзім Ермашук быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Пасля 40 сутак адміністрацыйнага арышту на яго завялі дзве крымінальныя справы — паводле артыкул 368 КК (абраза Лукашэнкі) і артыкул 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
21 снежня 2021 года ў Шчучынскім раённым судзе Ермашуку вынеслі прысуд — тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў прызначанае пакаранне, знаходзіўся ў калоніі ў Бабруйску.
Неўзабаве пасля вызвалення Вадзім лёг у анкалагічны шпіталь. Пасля ён расказаў, што пасля калоніі ў яго выявілі злаякасную меланому, нібыта трэцяй стадыі (усяго — чатыры, адлік ідзе з першай). Цяпер яе ўдала выдалілі. У Вадзіма да затрымання назіралі радзімку, ён хацеў яе выдаліць — і не паспеў. Пазней ён прасіў пра візіт анколага ў месцах пазбаўлення волі, але яму адмовілі.
Блогер выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года. У жніўні Ермашук заявіў аб выяўленай у яго анкалогіі.
27 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў яго старонку ва інстаграме «экстрэмісцкай».
4 снежня 2024 года стала вядома, што Vadimati пакінуў Беларусь.
-
Дарадца Ціханоўскай расказаў, як ён разам з Вячоркам сустракаў вызваленую Алену Маўшук
-
«Пракурор сказаў, што мне трэба пакінуць Беларусь». Былая палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра ўмовы свайго вызвалення
-
Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла калом па сілавіках
Каментары