Грамадства

За распрацоўку праграмнага забеспячэння для «Кіберпартызан» жыхара Барысава асудзілі на чатыры з паловай гады хіміі

У лістападзе Мінскі абласны суд разгледзеў справу супраць Максіма Нябожына паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго абвінавацілі ў перадачы праграмнага забеспячэння і інструкцый прадстаўнікам ініцыятывы «Кіберпартызаны», якая была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Суддзя Анжаліка Данілава прысудзіла Максіму чатыры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем на хімію, піша «Вясна».

Максіма, верагодна, затрымалі прыкладна ў канцы лютага. 1 сакавіка суд Барысаўскага раёна разгледзеў адміністрацыйную справу супраць мужчыны паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Верагодна, тады яму прызначылі арышт, пасля чаго зноў перазатрымалі за «непадпарадкаванне», бо 15 сакавіка была разгледжаная яшчэ адна справа супраць яго.

11 лістапада ў Мінскім абласным судзе разглядалася крымінальная справа супраць Максіма паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

«Падчас судовага следства ўстаноўлена, што абвінавачаны, ведаючы пра дзейнасць экстрэмісцкага фармавання «Кіберпартызаны», 18 студзеня 2023 года накіраваў у чат-бот у тэлеграме распрацаваную ім праграму, якая дазваляла шыфраваць файлы на кампутары карыстальніка. Тым самым праграма закрывала доступ да зашыфраванай інфармацыі карыстальніка. Ён жа распрацаваў і 28 студзеня 2023 года накіраваў у чат-бот у тэлеграме экстрэмісцкага фарміравання «Кіберпартызаны» інструкцыю для актывацыі праграмы, якая з'яўлялася наборам драйвераў для распрацоўкі праграмнага забеспячэння з мэтай фільтрацыі файлавай сістэмы», — паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Паведамляецца, што мужчына цалкам прызнаў сваю віну падчас судовага працэсу. У выніку, суд прызнаў яго вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і прызначыў чатыры гады і шэсць месяцаў «хіміі». Суд таксама пастанавіў канфіскаваць ноўтбук мужчыны.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць