Міністр спорту Кавальчук выйграў расійскі-беларускі турнір па більярдзе ФОТАФАКТ
24-ты Міжнародны турнір па більярдным спорце зваўся «Шчыт і меч».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/kawaluk241126-pcien.jpg.webp)
Сяргей Кавальчук, фота sb.by
Турнір быў прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і праводзіўся сярод супрацоўнікаў і ветэранаў сілавых структур дзяржаў-удзельніц СНД, паведамляе sb.by.
У камандным першынстве першае месца заняла ФСА-1 (Расія).
У асабістым першынстве першае месца заняў міністр спорту Сяргей Кавальчук.
Каментары