У Гомелі хутка пачнуць судзіць «дыверсантаў СБУ», якіх затрымалі зімой
26 верасня ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць Паўла і Сяргея Кабарчукоў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/gomel_dywersanty240913-qlqih.jpg.webp)
Ім інкрымінаваныя ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць), ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).
Працэс прызначаны весці суддзя Яўген Шаршнёў, піша «Вясна».
15 лютага ў Лельчыцкім раёне быў абʼяўлены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». Пазней КДБ адчыталася пра затрыманне «тэрарыстаў», нібыта адпраўленых СБУ праводзіць тэракты ў Беларусі і РФ. Прапагандысты тады назвалі імёны трох затрыманых: украінцы Сяргей Кабарчук, Павел Кабарчук і жыхар Брэста Віталь Уласюк.
-
Дарадца Ціханоўскай расказаў, як ён разам з Вячоркам сустракаў вызваленую Алену Маўшук
-
«Пракурор сказаў, што мне трэба пакінуць Беларусь». Былая палітзняволеная Алена Маўшук расказала пра ўмовы свайго вызвалення
-
Пры спрыянні ЗША вызвалілі шматдзетную Алену Маўшук — санітарку бальніцы, якая на пратэстах у Пінску ўдарыла калом па сілавіках
Каментары