Польскія вайскоўцы, задзейнічаныя ў аперацыі «Бяспечнае Падляшша» па ўзмацненні аховы мяжы з Беларуссю, атрымалі агнястрэльныя раненні ў выніку няшчаснага выпадку, паведамілі ў Аперацыйным камандаванні польскага войска.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/plot231216-upv55.jpg.webp)
Інцыдэнт адбыўся паблізу населенага пункту Нова Лука ў Падляшскім ваяводстве, непадалёк ад польска-беларускай мяжы.
Каля 18.45 27 жніўня «падчас перадачы зброі ў час змены дзяжурства былі зробленыя некантраляваныя стрэлы з табельнай зброі». У выніку адзін вайсковец 1-га танкавага батальёна 18-й механізаванай дывізіі быў паранены ў нагу, а іншы — у палец.
Вайскоўца, параненага ў нагу, на верталёце даставілі ў шпіталь у Беластоку, другі трапіў у шпіталь у Гайнаўку. Пагрозы жыццю ў абодвух выпадках няма.
Сікорскі: Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб адносіны палепшалі
Польшча запатрабавала ў Беларусі выдаць забойцу польскага памежніка
Польскі салдат, паранены мігрантам на беларускай мяжы, памёр
Пасля нападу мігранта на польскага вайскоўца Туск анансаваў аднаўленне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю
На беларускай мяжы цяжка паранілі польскага салдата
Каментары
мощные ребята)