Выручка сеткі «Санта» за паўгода вырасла на 15,5% і перавысіла мільярд рублёў
Выручка ТАА «Санта Рытэйл», кіраўніка рознічнай сеткай «Санта», па выніках першага паўгоддзя склала 1,13 млрд рублёў. Яна павялічылася на 15,5%, сведчыць справаздача.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/santa-krrwg.jpg.webp)
Санта-рытэйл
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі павялічыўся на 13,1% да 852,33 млн рублёў, піша Reform.news.
У адрозненне ад першага паўгоддзя 2023 года кампанія атрымала прыбытак ад рэалізацыі і бягучай дзейнасці.
Чысты прыбытак у студзені-чэрвені склаў 15,07 млн рублёў супраць страты ў 39,9 млн рублёў годам раней.
Каментары