У Мінску прадаюцца сотні гаражоў і месцаў у паркінгах. Пры жаданні, абзавесціся домам для сваёй машыны можна ўсяго за пару тысяч даляраў. Але і ёсць вельмі дарагія, піша Smartpress.by
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/mashinomesto-na-kalvariyskoy-90-9o18w.png.webp)
Такі варыянт знайшоўся на вуліцы Кальварыйскай. У доме №16 (вядомы дом «Ветразь») ва ўбудаваным паркінгу месца плошчай 12,3 квадратных метра прадаюць за $60 000 у эквіваленце. У аб'яве пазначаны толькі нумар месца і тое, што заезд у паркінг з боку вуліцы Кальварыйскай.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/mashinomesto-na-mstislavtsa-90-i3lj2.png.webp)
На гэтым фоне крыху менш шакуючай здаецца аб'ява аб машынамесца ў паркінгу ў ЖК «Маяк Мінска». За 15,4 «квадрата» прадавец просіць каля $41 500 у эквіваленце. Новаму ўладальніку ў паркінг можна будзе трапіць з ліфта дома. Праўда, у паркінгах жылога комплексу можна знайсці варыянты і танней — ад $28 000.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/garazh-na-papanina-90-22jnt.png.webp)
Яшчэ адзін варыянт з уражлівым цэннікам у $59 000. На гэты раз гэта асобны гараж. Нават два.
Апісанне выглядае шматабяцальна. Гаражы 1993 года пабудовы агульнай плошчай 82 квадратныя метры прадаюць з зямельным участкам 0,119 га ў арэндзе. Будынак цагляны, аднапавярховы з бетоннай падлогай. Адзін з двух гаражоў абсталяваны ямай. Сярод іншых плюсаў — блізкасць метро і добрая інфраструктура.
Амаль за такую ж суму можна купіць цэлую паркоўку ў цэнтры Мінска. Яна разлічана на прыкладна 40 машын і знаходзіцца па адрасе: праспект Пераможцаў, 49. Кошт у аб'яве — $56 500 у эквіваленце. Яе аўтар называе прапанову унікальнай.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/stoyanka-na-pobediteley-90-2czrr.png.webp)
«Гэта ідэальны варыянт як для вядзення бізнесу, так і для транспарту вашых супрацоўнікаў / наведвальнікаў. Маецца распрацаваны праект па ўсталяванні сістэмы кантролю доступу транспартных сродкаў (шлагбаўм, камера распазнання нумароў, камплект датчыкаў, сістэма платнага доступу з тарыфікацыяй праз мабільнае прыкладанне і сістэма кругласутачнай сувязі з дыспетчарам)», — гаворыцца ў апісанні.
Каментары