Грамадства1313

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP

Кіраўніцтва Польскай тэлевізіі анансавала вялікія змены ў працы сваіх замежных рэдакцый, у ліку якіх ёсць «Белсат» і яго рускамоўны філіял «Вот так». Якая будучыня чакае тэлеканал?

Фота: belsat.eu

Кіраўніцтва польскай тэлекампаніі TVP World заявіла аб хуткім стварэнні «Цэнтра замежных тэлепраграм», які возьме пад кантроль усе рэдакцыі і антэны, якія транслююць навіны на замежных мовах, піша Gazeta Prawna.

Цяпер «Белсат» — самастойнае падраздзяленне ў складзе TVP, нароўні з TVP World. Пасля зменаў тэлеканал увойдзе ў структуру, якая будзе падпарадкоўвацца TVP World. Гэта значыць, стане менш аўтаномным.

«Акрамя «Белсата» і «Вот так», будзе таксама створаная ўкраінскамоўная рэдакцыя, якая пачне працу 1 сакавіка 2025 года. На кожную з рэдакцый будзе выдаткавана па 6 гадзін вяшчання штодзень», — распавёў кіраўнік TVP World Міхал Бранятоўскі.

Бранятоўскі пры гэтым падзякаваў «Белсат» за яго дасягненні ў барацьбе за незалежнасць Беларусі і адзначыў, што новыя правілы не маюць на ўвазе знікненне «Белсата».

Польскі МЗС у сваю чаргу запэўніў, што фінансаванне замежных рэдакцый, у тым ліку «Белсата», застанецца нязменным.

Нагадаем, што праблемы ў «Белсата» ўзніклі з прычыны рэформы грамадскіх СМІ ў Польшчы, у тым ліку тэлекампаніі TVP.

Сітуацыя стала вынікам змены кіраўніцтва Польскай тэлевізіі. Кадравыя перастаноўкі ініцыявала новая ўлада, што прыйшла пасля парламенцкіх выбараў. Быў таксама звольнены менеджмент Польскага радыё і Польскай агенцыі друку.

Сярод звольненых аказалася і Агнешка Рамашэўская-Гузы, якая 17 год кіравала «Белсатам» на пасадзе дырэктаркі. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Кіраўніком «Белсата» цяпер стаў Аляксей Дзікавіцкі. 

Каментары13

  • *
    04.07.2024
    То бок ад Белсата застанецца толькі 6 гадзін ) М-дя
    Ну але яны ж канешне не супраць
  • Так
    04.07.2024
    Хапала беларусаў новай хвалі эміграцыі, якія вельмі востра выступалі супраць мінулага ўраду і за новы (бо новы, бо модна, бо нешта недзе пачулі і так далей). Асабліва сталічныя. Некаторыя нават параўноўвалі сітуацыю ў Польшчы да беларускай са словамі аб дыктатуры, што ўвогуле абсурд у квадраце. І прыблізна тыя самыя вельмі непрыстойна, часта хамавата ды не менш эмацыйна крытыкавалі пані Агнешку Рамашэўскую ды хвалілі змены ў Белсаце і з TVP.

    Вось, калі ласка.

    Дарэчы, здаецца ніводнае "свабоднае" беларускай СМІ не апублікавала артыкул аб падтрымцы пані Ангнешкі з боку польскіх журналістаў і экспертаў ад г.зв. усходняй тэматыкі.
  • Лявоніха
    04.07.2024
    А як жа Белсат аблізваў Ціханоўскую. Пераплюнулі нават НН з яе "Прэзідэнтам-электам". У іх яна дагуть "Абраная Прэзідэнтка". Колькі сустрэчаў з Дудам-Тускам-Сікорскім - усё пшык.
    Можа, хоць грошы прымусяць задумацца, а ці не варта лепш працаваць на беларусаў, а не ствараць гэты сюрэалізм.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць