Грамадства1414

Сяргей Алейнік пакідае пасаду міністра замежных спраў

Нагадаем, што ўчора стала вядома пра самагубства пасла ў Нямеччыне Дзяніса Сідарэнкі.

Сяргей Алейнік

Прозвішчы яшчэ не называюцца, аднак тэлеграм-канал «Пул першага» паведаміў пра новыя пасады. Так, страціць пасаду міністра замежных спраў Сяргей Алейнік.

Таксама будуць прызначаныя кіраўнік і першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі, віцэ-прэм'ер па АПК, міністр сельскай гаспадаркі, міністр прамысловасці, памочнік Лукашэнкі па Мінску, пасол у Расіі.

Сяргей Алейнік займаў пасаду міністра замежных спраў з 13 снежня 2022 года пасля смерці 26 лістапада 2022 года Уладзіміра Макея.

***

Сяргей Алейнік нарадзіўся ў 1965 у Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». У 1986—1988 гадах працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1988—1992 гадах праходзіў ваенную службу.

На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1992—1993 гадах працаваў трэцім сакратаром консульскага ўпраўлення, у 1993—1994 гадах — начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

У 1994‒1995 гадах — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.

У 1995‒1996 гадах працаваў консулам, кіраўніком консульства Беларусі ў Гаазе.

У 1996‒1999 гадах працаваў саветнікам пасольства Беларусі ў Нідэрландах.

У 1999‒2002 гадах — начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў.

З 2002 года быў пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

У 2009-2013 — намеснік міністра замежных спраў.

У 2013-2020 — пасол у Вялікабрытаніі і Ірландыі.

У 2020-2022 — намеснік міністра замежных спраў.

У 2022 — першы намеснік міністра замежных спраў.

У 2022-2024 — міністр замежных спраў.

Каментары14

  • Сымон
    27.06.2024
    Варыянтаў 2:
    1.Не апраўдаў спадзяванняў узурпатара на прарыў міжнароднай ізаляцыі рэжыма. Гэта толькі Слюнькін заяўляе пра паступовыя поспехі лукашэнкаўскай дыпламатыі.
    2.Адстаўка Алейніка неяк звязаная з самазабойствам былога амбасадара ў Нямеччыні Сыдарэнкі.
  • Кастусь
    27.06.2024
    ня справился)) Ета он винават у мигранцкай атаке на ПОльшчу
  • Навошта табе МЗС?44
    27.06.2024
    Кавалеўскага прызначаць?

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць