На Мінск у раёне мікрараёна Уручча абрынулася залева. Чытач выдання «Смартпрэс» даслаў відэа з аднаго з самых праблемных падчас дажджоў месцаў горада — участка дарогі пад аўтамабільным мостам на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Гарадзецкая.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/2024-05-18183324-r9qfx.png.webp)
Скрыншот з відэа
З відэа вынікае, што гэтая частка горада ледзь не апускаецца пад ваду, на вуліцы сапраўдны патоп.
Як вынікае з паведамлення «Мінсктранса», з 18.10 з-за ўмоў надвор'я, то-бок затаплення, тралейбусныя маршруты № 37 і 42, якія маюць праходзіць тут, ідуць да ДС «Уручча-4».
Каментары