«Мама мія! Гэта не дом, гэта дровы». Італьянец купляе бюджэтныя хаты ў беларускай глушы
58-гадовы італьянец Алідэ, які жыве ў Беларусі ўжо шмат гадоў, набывае хаты ў вёсках — галоўнае, каб возера ці рака былі побач. Мужчына называе гэта сваім хобі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/-7bz20-372j8.jpg.webp)
Пра свайго незвычайнага сталага кліента ў тыктоку распавяла рыэлтарка Ганна Жук. Яна паказвае ў сваім тыктоку аб’екты нерухомасці, якія можна набыць ці арандаваць. Але апошнім часам галоўным героем яе відэа стаў сталы кліент з Італіі.
Алідэ жыве ў Беларусі з 2012 года ды працуе менеджарам па аптовым продажы керамічнай пліткі — супрацоўнічае з вялікімі міжнароднымі кампаніямі.
— Воляю лёсу Беларусь стала яго другім домам і месцам, дзе ён бы хацеў правесці сваё жыццё. Ідэя рэканструкцыі вясковых дамоў узнікла ў Алідэ некалькі гадоў таму, калі ён стаміўся ад мітусні гарадскога жыцця ў Мінску і рашыў перабрацца ў вясковы дом у Вілейскім раёне побач з Вілейскім вадасховішчам.
Рыэлтарка сцвярджае, што галоўнае патрабаванне яе заказчыка — прамое выйсце да вады. Ганна кажа: купля вясковых дамоў, іх рэканструкцыя і далейшы перапродаж сталі для Алідэ хобі і сэнсам жыцця.
— Летась мы прадалі яго кватэру ў цэнтры Мінска і цяпер шукаем новыя дамы для пакупкі. У жніўні мінулага года мы ўжо знайшлі прыдатны дом у пасёлку гарадскога тыпу.
У адным відэа Ганна паказала, як яны паехалі глядзець паўразбураны дом у аграгарадку Друя. Стоячы на ганку лазні, можна пабачыць вёску ў Латвіі — мяжа паміж краінамі праходзіць па цэнтры Дзвіны.
Месца, безумоўна, вельмі прыгожае, але стан будынка не парадаваў замежніка:
— Мама мія! Гэта не дом, гэта дровы. Яго трэба зносіць і будаваць новы.
Каментатары з гэтым пагадзіліся. Але Ганна ў каментарыях напісала, што ўласнік лічыць хату цалкам нармальнай і таму не гатовы зніжаць кошт. Гаворка ідзе пра 8 тысяч даляраў за той самы дом, лазню і ўчастак каля 9 сотак.
— А далей мы паедзем глядзець чарговую хату, але ўжо пасярод лесу ў маленькай вёсцы на чатыры дамы, але з вельмі цікавай гісторыяй.
«Плануем працаваць на зямлі»: жанчына ў 53 гады пераехала з Латвіі ў Беларусь. Ці разлічвае яна на беларускую пенсію?
Звычка разувацца, традыцыя хадзіць у госці з ласункамі — што яшчэ здзіўляе дзяўчыну з Венесуэлы, якая жыве ў Беларусі?
Ірландзец тэсціруе беларускія сталоўкі. Вось якой з іх прапаноўвае даць мішленаўскую зорку
Каментары