Свет77

За дзень да забойства Навальнага яго дамовіліся абмяняць

У пачатку лютага Пуціну прапанавалі абмяняць кілера з ФСБ Вадзіма Красікава, адбывае тэрмін за забойства ў Берліне, на двух амерыканскіх грамадзян і Аляксея Навальнага. Увечары 15 лютага ФБК атрымала пацверджанне, што перамовы знаходзяцца на завяршальнай стадыі. 16 лютага Навальнага не стала. Пра гэта распавяла Марыя Пеўчых у звароце, апублікаваным на канале ФБК.

Раней нямецкае выданне Bild пісала, што ЗША, Расія і Нямеччына абмяркоўвалі абмен Навальнага перад яго смерцю, ён нібыта «павінен быў вось-вось выйсці на волю».

«У іх [перамовах] удзельнічалі Масква, Вашынгтон і Берлін. Уладзімір Пуцін хацеў атрымаць расійскага агента Вадзіма Красікава, які сядзеў у турме ў Нямеччыне. Абмяркоўвалася, што ў абмен Пуцін вызваліць Навальнага», — пісала выданне.

Пеўчых гаворыць, што пра абмен дамаўляліся праз знаёмых палітыкаў, праз самых багатых людзей на гэтай планеце, якія ўплываюць на гэтых палітыкаў. 

«Праз сяброў Пуціна, такіх як Генры Кісінджэр (я згадваю яго, у рэшце рэшт, ён мёртвы, і ён усё роўна не дапамог). Але былі тыя, хто дапамагаў, і вельмі моцна. Мы сапраўды спрабавалі ўсё», — гаворыць Пеўчых.

Паплечніца Навальнага заявіла ў роліку, што ім удалося дамовіцца аб тым, каб абмяняць Навальнага і двух грамадзян ЗША на афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, які адбывае пажыццёвы тэрмін за забойства ў Берліне.

Пра гэтага чалавека, не называючы прозвішча, у лютым расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін казаў у інтэрв'ю Такеру Карлсану.

Пуціну ясна сказалі, што адзіны спосаб займець Красікава — гэта абмяняць яго на Навальнага, кажа Пеўчых.

Чаму ж Навальнага не выпусцілі? Пеўчых мяркуе, што Пуцін з нянавісці не мог адпусціць Навальнага. 

«Гэта абсалютна нелагічна, абсалютна ірацыянальна, гэта паводзіны вар'ята мафіёзі. Пуцін звар'яцеў ад нянавісці да Навальнага. Пуцін ненавідзіць яго настолькі моцна, што дзейнічае сабе на шкоду і насуперак уласным рацыянальным інтарэсам.

Урэшце, Пуцін дакладна ведае, што Аляксей Навальны мог бы перамагчы яго. Што Аляксей Навальны — гэта будучыня, а ён, Пуцін, — гэта мінулае.

Пуцін дакладна ведае, што дзякуючы расследаванням Навальнага ён, ягоная эліта, ягоная партыя «Адзіная Расея», ягоныя сябры з ФСБ навекі зганьбаваныя. Дзякуючы Навальнаму Пуцін увойдзе ў гісторыю як баязлівец, карумпаваны чыноўнік, злодзей, які прадаў краіну за залатыя ёршыкі для ўнітаза і вадзяную дыскатэку», — гаворыць Пеўчых.

Каментары7

  • гблн
    26.02.2024
    Хороший был мужчина. Настоящий боец. Жаль, что так.
  • vik
    26.02.2024
    не верю
  • Буданаў фсбшная кансерва
    26.02.2024
    Буданау памыліўся, гэта не памылка

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным38

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі1

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег3

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу

Ва Украіне расказалі, колькі там цяпер насельніцтва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным38

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць