На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай
Сёння ў 15:00 па ўсёй Беларусі на многіх рэкламных экранах пачалася трансляцыя відэазвароту Святланы Ціханоўскай да беларусаў — з нагоды гадавіны пачатку вайны і рэжымных «бязвыбараў». Пра гэта паведаміў Офіс Святланы Ціханоўскай.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/2024-02-24160522-kvghz.png.webp)
Паведамляецца, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранаў — на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах.
Відэа экранаў са зваротам, а таксама з нацыянальнай сімволікай, з'явілася ў тэлеграм-канале «МатолькаПамажы».
Такую акцыю, як сцвярджаецца, правяло аб'яднанне сілавікоў Беларусі Belpol.
Каментары