Вайна77

Полк Каліноўскага выпраўляе прадстаўнікоў на публічныя сустрэчы з беларусамі замежжа

На іх будуць гаварыць пра будучыню Беларусі і сумесныя дзеянні па набліжэнні пераменаў на радзіме.

Канферэнцыя Палка Каліноўскага ў Кіеве 29 лістапада 2023 года. Фота: прэс-служба Палка Каліноўскага

Каліноўцы з 21 студзеня па 1 лютага пабачацца з беларусамі ў 12 гарадах Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны і Літвы.

У анонсе паездкі адзначаецца, што багата беларусаў, якія апынуліся на чужыне з-за палітычнага пераследу, ускладаюць на Полк Каліноўскага свае надзеі на вяртанне. 

«Але вызваліць нашу краіну мы можам толькі разам!» — падкрэсліваецца ў ім.

Намеснік камандзіра Палка Вадзім Кабанчук кажа, што яму не хацелася б называць беларусаў на чужыне эмігрантамі, бо гэта азначае, што яны пакінулі радзіму на доўгі час.

«Вядома, трэба глядзець на сітуацыю рэалістычна, але ўсе нашы дзеянні павінны быць накіраваныя на вяртанне ў Беларусь. Для гэтага нам трэба кансалідавацца, каб скарыстацца тымі магчымасцямі, якія перад намі абавязкова зʼявяцца. І менавіта пра тое, як нам усім разам змяніць сітуацыю ў нашай краіне, каб усе ахвотныя маглі вярнуцца, мы б хацелі паразмаўляць на сустрэчах з беларусамі», — даводзіць ён.

Кабанчук кажа, што за амаль два гады вайны Палку дапамагла вялізная колькасць беларусаў.

«Гэта менавіта тыя беларусы, якія хочуць вярнуцца і не сядзяць склаўшы рукі. Мы хочам ім асабіста падзякаваць за дапамогу і выпрацаваць механізмы далейшай сумеснай працы», — адзначае ён.

Нядаўна Вадзім Кабанчук выказаўся за стварэнне беларускіх вайсковых фармаванняў у самой Еўропе. На яго думку, новыя фармаванні маглі б уліцца ў польска-ўкраінска-літоўскую брыгаду імя Канстанціна Астрожскага. Ахвотных, разлічваў ён, будуць сотні.

Летась у лістападзе з беларусамі сустракаліся палітыкі Вадзім Пракоп'еў, Валерый Сахашчык, Андрэй Ягораў. Іх турне было па трох польскіх гарадах: Уроцлаве, Познані і Варшаве.

Яны гаварылі пра неабходнасць абʼяднання беларусаў у масавую арганізаваную структуру, якая павінна стаць апірышчам для дэмакратычных пераменаў у Беларусі без Лукашэнкі, а таксама пра выбары ў Каардынацыйную раду.

Вадзім Кабанчук настойвае, што паездка каліноўцаў не звязаная з паездкамі іншых людзей.

Паводле яго, сустрэчы беларускіх добраахвотнікаў з суайчыннікамі рэгулярна праводзіліся яшчэ да поўнамаштабнай вайны. Іх ініцыятарам быў адзін са стваральнікаў Палка Ян Мельнікаў, які ваюе за Украіну з 2014 года, а таксама іншыя беларускія добраахвотнікі.

Падраздзяленне сістэмна падтрымлівае кантакты з беларусамі ў замежжы, але сустрэч з імі не было апошнія два гады. Запыт на іх існуе.

«Ад пачатку поўнамаштабнай вайны беларускім добраахвотнікам стала цяжка выязджаць з Украіны. Гэта звязана як і з іх удзелам у баявых дзеяннях, так і з тым, што выехаць не так і проста з краіны, якая ваюе», — тлумачыць Вадзім Кабанчук.

Паводле яго, у Палка Каліноўскага ёсць планы па вызваленні Беларусі на выпадак зʼяўлення «вакна магчымасцяў».

***

Полк Каліноўскага — ваенная фармацыя ў складзе Узброеных сіл Украіны, сфармаваная з беларускіх добраахвотнікаў. Падраздзяленне створанае ў сакавіку 2022 года. У яго складзе батальёны «Волат» і «Літвін».

Місія Палка: «Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны». Паводле каліноўцаў, вызваленне Украіны ад расійскіх захопнікаў немінуча прывядзе да паслаблення і нават краху пуцінскага рэжыму, што дасць «магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі».

У 2022 годзе каліноўцы заявілі пра палітычныя амбіцыі. Стала вядома пра існаванне палітычнага сойму Палка.

У 2023 годзе Полк сабраў канференцыю «Шлях да Волі», на якой паспрабаваў аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы і распрацаваць стратэгію вызвалення Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Полк Каліноўскага паведаміў пра аднаўленне рэкрутынгу ў свае шэрагі

Полк Каліноўскага прадставіў справаздачу з незалежнага аўдыту

Карпянкоў адрэагаваў на канферэнцыю каліноўцаў: Мы нават сабак не прыводзілі ў баявую гатоўнасць

Каментары7

  • Ідэя - супер!
    19.01.2024
    Нядаўна Вадзім Кабанчук выказаўся за стварэнне беларускіх вайсковых фармаванняў у самой Еўропе. На яго думку, новыя фармаванні маглі б уліцца ў польска-ўкраінска-літоўскую брыгаду імя Канстанціна Астрожскага.

    Ідэя - супер!
  • Жадаю поспехаў
    19.01.2024
    Ян Мельнікаў круты хлопец. Вельмі падабаецца. Патрыёт, разумны чалавек, мае ясную і канкрэтна акрэсленую пазіцыю.
    Хацелася, каб ён паправіў здароўе, падарванае на вайне, і актыўна ўключыўся ў палітычную дзейнасць.
  • Жыве Беларусь
    19.01.2024
    У 2023 годзе Полк сабраў канференцыю «Шлях да Волі», на якой паспрабаваў аб’яднаць усе дэмакратычныя сілы і распрацаваць стратэгію вызвалення Беларусі.

    Крута, што ўдалося аб'яднацца і пачаць актыўную дзейнасць.
    А хто сам адваліўся, не падпісаўшы дакументы канферэнцыі, той проста засведчыў, што ён - баласт, які нічога не будзе рабіць.
    Вызваленне Беларусі - у руках актыўных, матываваных людзей і гэта дае вялікую надзею на поспех. Баласт адваліўся сам.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць