Грамадства1919

«Самая лепшая прафілактыка — прымяненне зброі» — Карпянкоў

На АНТ знялі прапагандысцкую праграму, у якой адыёзны камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў па сваёй завядзёнцы прапагандуе самыя радыкальныя спосабы змагання з унутранай апазіцыяй, ставячы за прыклад метады, якія ва ўмовах усёдазволенасці сілавікоў выкарыстоўваліся ў барацьбе з крыміналам. 

«Самая лепшая прафілактыка для бандыта-тэрарыста — гэта прымяненне па ім зброі», — упэўнены Карпянкоў. 

«Мы жорстка падаўлялі ўсе беспарадкі, якія былі — літаральна ў найкарацейшыя тэрміны. За год мы праехалі ўсе зоны і ўсюды навялі парадак. І ў нас там парадак. І калі ты цягам пяці хвілін прыехаў, разабраўся з тэрарыстам, знішчыў яго і вызваліў закладнікаў — я скажу так, гадоў з пяць-дзесяць такіх момантаў не адбываецца. Прытым нідзе: не проста ў нас недзе ў грамадскіх месцах, але і ў турмах ды калоніях. Там таксама былі сітуацыі, калі захоплівалі закладнікаў. Але калі прыязджалі і хутка разбіраліся, паказвалі сілу дзяржавы — усё хутка станавілася на свае месцы», — расхвальвае ён працу сваіх падначаленых.

Але ні Карпянкоў, ні стваральнікі праграмы не хаваюць, што «сёння нават не гэта пагроза нумар адзін». Апраўдваючы сённяшняе разрастанне ў Беларусі рэпрэсіўных структур («ва ўнутраных войсках Беларусі створаныя новыя спецыяльныя падраздзяленні — мінімум дзесяць»), яны хваляцца, што падраздзяленні ўнутраных войскаў узбройваюцца супраць унутранай пагрозы нават артылерыяй.

Каментары19

  • Закалебалі
    13.01.2024
    «Самая найлепшая прафілактыка для бандыта-тэрарыста — гэта прымяненне па ім зброі», — упэўнены Карпянкоў.
    За лайк у інтэрнэце?
  • Ёсік
    13.01.2024
    Не саромеючыся ўлада кажа, што будзем забіваць, с.алі мы на ўсіх, лукашэнка будзе сядзець з чорнымі пальцамі да свайго скону. Як аба.раўся дырэктар саўгаса, што 2020 год яго не адпускае. Апасьля новага года ўсе яго прамовы толькі аб нейкім складаным перыядзе, што ўсе толькі і хочуць знішчыць гэты "клачок зямлі".
  • не такі як ёсць
    13.01.2024
    Добра, што нагадваеце. У беларусаў не мусіць застацца іллюзій, што ўсё вырашыцца без гвалту.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць