Mark Formelle выпусціла беларускамоўныя шкарпэткі для кожнага дня тыдня
У інстаграме кампаніі Mark Formelle пахваліліся навінкай: шкарпэткі-тыдзень. Гэта каб дакладна не забыцца, які сёння дзень, жартуюць у прэс-службе кампаніі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/content_markformelle_1704447000531-y315z.jpeg.webp)
На шкарпэтках сапраўды нанесеныя назвы дзён тыдня на беларускай мове. І гэта ўжо ацанілі падпісчыкі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/content_markformelle_1704447040695-1ej8m.jpeg.webp)
Навінка ўжо ёсць на сайце markformelle.com і ў фірмовых крамах сеткі.
Каментары