Калісьці надзвычай набліжаны да Лукашэнкі, а цяпер апальны бізнэсмен Юрый Чыж працягвае судзіцца са сваім малодшым сынам Уладзімірам. Чарговае пасяджэнне, як вынікае з інфармацыі на сайце Вярхоўнага суда, прызначана на 21 снежня, разглядаць справу будзе Мінскі эканамічны суд.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/3c99f12b2307e16d0517fedbcfb951f1-yko73-f9045.jpg.webp)
Пасяджэнне пройдзе ў закрытым фармаце, пазоў падаў Юрый Чыж. Прадмет спрэчкі — аб несапраўднасці здзелак — аб устанаўленні факту нікчэмнасці здзелкі. Іншыя падрабязнасці не ўдакладняюцца.
Раней у тым жа Мінскім эканамічным судзе 18 ліпеня разгледзелі пазоў Юрыя Чыжа да яго сына Уладзіміра аб прызнанні права ўласнасці на долю ў статутным фондзе ТАА «ТрайплФарм» у памеры 90%. Пасяджэнне і тады зрабілі закрытым, па яго выніках суд прыняў рашэнне адмовіць у пазове.
У маі 2023 года Юрый Чыж даў інтэрв'ю выданню «Народная Воля», у якім расказаў сярод іншага і пра бізнэс-адносіны ў ягоным сямейным коле:
«У маёй былой сям'і не стаіць задача развіваць бізнэс, усё ідзе да таго, каб распрадаць актывы… Так, некалькі кампаній рыхтуюць да банкруцтва, а фармацэўтычны бізнэс прадаюць. Акрамя таго, распрадаюць і іншыя актывы, у тым ліку і сацыяльнага прызначэння.
У парушэнне палажэнняў дэкрэта Лукашэнкі прызначылі дырэктарам СТАА «ТрайпФарм» менеджара, якога я звольніў з гэтай пасады па дыскрэдытуючых абставінах, з чым у свой час пагадзіўся і суд. Я напісаў скаргу ў Адміністрацыю Лукашэнкі, але больш за два месяцы нічога не адбываецца. Атрымліваецца, што дэкрэты можна парушаць? Хачу звярнуць увагу, што гаворка ідзе пра такую сферу бізнэсу, якая звязана з жыццём чалавека».
Каментары