Грамадства1313

«Менавіта тут шлях вырашылі паўтарыць». На Гомельшчыне насаджаюць культ Кацярыны ІІ

Праз фінансаванне некаторых маштабных праектаў на Гомельшчыне насаджаецца культ расійскай царыцы Кацярыны ІІ, якая ў свой час далучыла Беларусь да Расійскай імперыі. Хто прасоўвае каланіяльны праект «Дарогамі Кацярыны», даведалася выданне «Штодзень».

Фантазійная гравюра ХІХ стагоддзя, у якой нібыта адлюстраваныя абставіны падарожжа Кацярыны ў XVIII стагоддзі

Рэгіянальныя дзяржаўныя СМІ Гомельскай вобласці адсправаздачыліся пра вынікі форума «Бізнэс-дні ў Гомелі», які прайшоў у Гомелі ў пачатку снежня. На мерапрыемстве, арганізаваным Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, расказалі пра вынік супрацы беларускіх спецыялістаў з расійскімі калегамі з Бранскай ды Смаленскай абласцей і Санкт-Пецярбурга.

Гаворка ідзе пра вялікі транспамежны праект «Дарогамі Кацярыны», згодна з якім будуць пракладзеныя турыстычныя маршруты па гістарычных месцах Гомельшчыны, якія «наведвала расейская імператрыца». У прыватнасці, паведамляецца, што прапрацоўваецца як турыстычная інфраструктура, так і роварныя адрэзкі шляхоў, магчымасці наведвання аб’ектаў, стварэнне тэматычных сувеніраў і г. д.

Абмеркаванне праекту «Дарогамі Кацярыны» ў межах Гомельскага бізнэс-форуму. У цэнтры здымка — першая сакратарка амбасады Расіі, кіраўніца Рускага дома ў Гомелі Вольга Бараненка. Фота: Гомельскія ведамасці

Прэзентацыя праекта «Дарогамі Кацярыны» адбылася ў лютым 2023 года. Як адзначыла яго ініцыятарка, дырэктарка ўстановы «Тэрыторыя развіцця — XXI стагоддзе» Ірына Багданец: «Ідэя стварэння новых турыстычных аб’ектаў узнікла на аснове легендаў і гістарычных фактаў пра падарожжа Кацярыны ІІ па тэрыторыі Гомельскага і Кармянскага раёнаў».

Да гэтага праекту непасрэдна далучаная расійская амбасада і яе інстытуты:

«Асноўны праект, які мы сёння абмяркоўваем і які падтрымаў Рускі дом, — «Дарогамі Кацярыны» — цікавы для абедзвюх краін (…) Ведаю, што многія рэгіёны Расіі далучыліся да праекту, яго цікава пашыраць (…) Праект намагаецца аднавіць маршрут паездак імператрыцы, якая любіла падарожнічаць (…) Маршрут не выпадкова пачынаецца з Гомельскай вобласці, на гэтай зямлі Кацярына бывала не раз і менавіта тут шлях вырашылі паўтарыць», — заўважыла ў каментары «Гомельскім ведамасцям» нядаўна прызначаная кіраўнічка Рускага дома Вольга Бараненка.

З гэтай фразы вынікаюць, як мінімум, дзве высновы. Па-першае, Расія выдзяляе і будзе выдаткоўваць грошы на праслаўленне ў Беларусі царыцы Кацярыны ІІ. Па-другое, для рэалізацыі дадзенага праекту будуць прыцягвацца чыноўнікі розных узроўняў, у выніку чаго ў іх будзе фарміравацца лаяльнае стаўленне да расійскіх імперскіх наратываў.

Ужо цяпер да праекту далучаныя ўстановы адукацыі Гомельскага і Кармянскага раёнаў, мясцовыя чыноўнікі, «дэпутаты» і студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны.

Гомельскі праект «Дарогамі Кацярыны» ўжо займеў падтрымку ў Расіі, мае ўзнагароджанні ў намінацыі «За захаванне адзінай саюзнай культурнай спадчыны» ў намінацыі «Найлепшая ідэя турыстычнай падзеі», фінал якой праходзіў у Ніжнім Ноўгарадзе. А ў пачатку 2024 года стартуе міжнародны конкурс на лепшыя ідэі «Сувеніры ад Кацярыны», вынікі якога будуць падведзеныя ў траўні на форуме «Вясна ў Гомелі».

Каментары13

  • Антэк
    13.12.2023
    Наступнае- "Шлях Iвана Жахлiвага", якi злучыць Маскву з Полацкам...
  • Вольга
    14.12.2023
    Уся гэная імпершчына паедзе адсюль абавязкова - услед за рускім караблём.
  • Багдан
    14.12.2023
    Уражвае колькасьць манкуртаў і здраднікаў сярод тубыльцаў.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог3

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог3

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць