Грамадства1212

Затрымалі дзяўчыну з Магілёва. Кажуць: за ўдзел у мітынгах за мяжою

Летам 2023-га яна вярнулася ў Беларусь з Польшчы. 

Валерыя Стахоўская. Фота з яе старонкі Укантакце

Затрыманую зваць Валерыя Стахоўская. Дзяўчыне 20 гадоў. Яна родам з Магілёва.

У 2020-м паступіла ў Магілёўскі гандлёвы каледж на спецыяльнасць «Маркетынг». Але не скончыла і ў 2021-м паехала працаваць у Польшчу майстрам па манікюры.

Вядома, што яна вярнулася ў Беларусь не пазней за жнівень 2023-га, бо тады ўладкавалася ў салон прыгажосці ў Магілёве.

У відэа ГУБАЗіКа Валерыя кажа, што яна ў Варшаве працавала ў салоне, якім «кіравала бэчэбэшніца, што змушала ўдзельнічаць у акцыях дыяспары і выражаць салідарнасць з Украінай, а фота выкладаць у сацсеткі пад пагрозай звальнення».

Варта зазначыць, што лукашэнкаўская палітычная паліцыя сістэматычна шантажом або катаваннямі змушае арыштаваных зачытваць на камеру патрэбныя ўладам тэксты. Вось як апісала гэта нядаўна 59-гадовая настаўніца Алена Цымбаліст.

У Валерыі Стахоўскай быў прыватны тэлеграм-канал, дзе яна «размяшчала фота з бчб-сімволікай».

ГУБАЗіКаўцы кажуць, што дзяўчына цяпер на сутках і ў яе канфіскавалі айфон. Яны злараднічаюць, што дзяўчына доўга збірала на яго грошы і «працавала на польскіх дзядзькоў і цётак», каб яго купіць.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады. 

Лукашысты пераследуюць усіх, хто публічна выступаў супраць іх кіравання і супраць расійскага кантролю над Беларуссю.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць таксама за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць палітычнага характару. Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • бывалы
    21.11.2023
    Колькі яшчэ неабходна пасадзіць, каб нашы людзі зразумелі, што вяртацца ў Беларусь зараз небяспечна? Пра што яны думаюць, калі вяртаюцца сюды?
  • mikola
    21.11.2023
    A ja zbirausja paehac na nekaki dzion....Ni paedu...Paedu lepei zautra u Polsku...
  • Цябе не трэба палохаць, ты і сам палохацца рады
    21.11.2023
    бывалы, Страшныя беларускія Шэрлакі!!11!, усіх знойдуць усіх пасадзяц!!11!ь, аййяй. Большасць тых хто удзельнічаў у мітынгах і драўся з ментамі зараз у Беларусі ды на волі, ды нічога супраць іх не знойдуць....

    Ты сам хоць штосьці рызыковая у сваіх жыцці рабіў, акрамя таго каб пасігналіць на машыне у знак пратэсту ці выказванняў на кухні?))

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных3

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць еўрапейскія войскі на тэрыторыі Украіны дапамагчы гарантаваць яе бяспеку? І колькі іх спатрэбіцца?6

Расія нанесла ракетны ўдар па Кіеве, там пажары ў некалькіх месцах, прынамсі адзін чалавек загінуў1

Чым жыве хлопец, які першым у Беларусі захварэў на кавід1

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў68

Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра51

Кароль Іарданіі сустрэўся з Трампам і ўжо згодны прымаць палесцінцаў13

Маладое пакаленне верыць у шлюб і пазбягае выпадковых сэксуальных сувязяў. Іх бацькі ў шоку7

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць3

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных3

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць