«Белпол» распавёў пра некаторых былых супрацоўнікаў міліцыі, якія адзначыліся падчас пратэстаў, а цяпер знаходзяцца на тэрыторыі ЕС. Як правіла, яны працуюць там, дзе не патрабуецца спецыяльных навыкаў. Напрыклад, дальнабойшчыкамі.
Адзін з такіх былых сілавікоў — Скарабагаты Дзмітрый Іванавіч. Да нядаўняга часу ён быў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі (МГБ) Цэнтральнага РАУС Гомеля.
![Скарабагаты Дзмітрый Іванавіч Dmitriy Ivanovich Skorobogatyi Дмитрий Иванович Скоробогатый](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/1-1ey7t.jpg.webp)
Па звестках «Белпола», падпалкоўнік міліцыі Скарабагаты кіраваў затрыманнямі ў Гомелі 19 чэрвеня 2020 года. Асабіста — затрыманнямі ў Цэнтральным раёне горада.
Цяпер Скарабагаты працуе ў Польшчы кіроўцам велікагрузаў.
![Покуц Алег Сяргеевіч Покуц Олег Сергеевич Pokuts Oleg Sergeevich](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_10/1-5aae4.jpg.webp)
У ЕС таксама быў заўважаны Покуц Алег Сяргеевіч. Ён працаваў у РАУС Цэнтральнага раёна Гомеля — начальнікам аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
Маёр міліцыі, сцвярджае «Белпол», удзельнічаў у разгоне мірных акцый пратэсту 29 жніўня ў Гомелі.
Цяпер Покуц праходзіць навучанне для наступнага працаўладкавання ў ЕС кіроўцам велікагруза.
Чытайце яшчэ:
Ад 4 да 14 еўра за гадзіну на рукі. Якую працу прапануюць беларусам у ЕС
-
Каверын пра Трампа: Я думаў, ён рэальны пацан, а ён аказаўся рыжым баязлівым клоўнам
-
Кіраўнік «Белмедтэхнікі», у гаражы якога КДБ знайшоў 620 тысяч долараў хабару, вызваліўся з калоніі і знайшоў новую працу
-
«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе
Каментары