Пад новыя санкцыі Канады трапілі 9 фізічных і 7 юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/gettyimages-1252632436-i2ld7.jpg.webp)
Фота: Britta Pedersen/picture alliance via Getty Images
Фізічныя асобы, якія трапілі пад санкцыі:
- кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант;
- начальнік упраўлення прафілактыкі МУС Алег Каразей;
- суддзя Алена Літвіна;
- праўладны актывіст Аляксей Талай;
- камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Аляксандр Крывец;
- старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік;
- бізнэс-партнёрка Віктара Шэймана Ганна Пушкарова;
- сын і дачка Віктара Шэймана Сяргей і Вольга Шэйманы.
Юрыдычныя асобы:
- Міністэрства абароны;
- Унутраныя войскі МУС;
- «БелОМА»;
- ТАА «Абаронныя ініцыятывы»;
- ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»;
- ATE — Engineering;
- Дабрачынны фонд Аляксея Талая.
Каментары