Прэзідэнт Літвы і прэм'ер Польшчы сустрэнуцца ў Сувалскім калідоры. Будуць абмяркоўваць вагнераўцаў
Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі правядуць сустрэчу ў так званым Сувалскім калідоры. Яна адбудзецца на тэрыторыі Польшчы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/nauseda_marawiecki_ap230803-7ze2v.jpg.webp)
Гітанас Наўседа (другі злева), Матэвуш Маравецкі (трэці злева) і прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен на саміце ЕС у Бруселі. Май 2022 года. Фота: AP Photo / Olivier Matthys
Бакі маюць намер абмеркаваць сітуацыю з бяспекай на мяжы з Беларуссю з улікам патэнцыйных пагроз, якія можа несці з'яўленне ў Беларусі ПВК «Вагнер», піша Reform.by.
Раней з'яўлялася інфармацыя, што каля сотні вагнераўцаў перамясціліся ў раён, блізкі да Сувалскага калідора. У аўторак Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што вагнераўцы знаходзяцца пад кантролем і ўсе іх перамяшчэнні па Беларусі звязаныя выключна з трэніроўкамі, якія яны праводзяць для беларускіх вайскоўцаў.
Каментары