Грамадства2222

Пратасевіч другі раз ажаніўся з той жа жанчынай. Хто яна?

Вяселле, па інфармацыі «Нашай Нівы», прайшло ў адной з мінскіх кальянных. Фотаздымак з рэгістрацыі выклаў сам Раман Пратасевіч, але твар абранніцы заблюрыў.

Заблюранае фота з вясельнай цырымоніі

Раней Пратасевіч заяўляў, што ўжо быў жанаты. У сацсетках публікавалася нават фота ў ЗАГСе ў студзені 2019-га (але за 10 дзён да гэтага блогер пісаў у твітары, што каханая кінула яго за тыдзень да шлюбу, невядома, наколькі можна верыць гэтай інфармацыі).

Імя тагачаснай абранніцы не паведамлялася, Пратасевіч асабліва не расказваў пра яе.

Праўда, у базе «Кіберпартызанаў» інфармацыі пра ягоны ранейшы шлюб няма. 

Ужо ў маі 2019 года Пратасевіч выклаў пост у твітары, што пара падала на развод.

Пасля падзей 2020-га блогер выехаў з Беларусі і сустракаўся з іншымі дзяўчатамі. Адной з іх была Сафія Сапега. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», другі раз Пратасевіч ажаніўся з той самай дзяўчынай. Адзначалі вяселле нібыта ў адной з кальянных мінскай сеткі «Мята». 

Нам таксама стала вядома імя дзяўчыны. Яе завуць Маргарыта Грыцкевіч.

Яна скончыла Мінскі медыцынскі ўніверсітэт і, прынамсі, у 2018-м працавала правізаркай-рэцэптаркай у мінскай аптэцы № 58. 

Грыцкевіч другая злева. Фота: pharma.by

Знайсці сацыяльныя сеткі Маргарыты Грыцкевіч нам не ўдалося. Нумары яе бацькоў недаступныя ці змененыя, бацькава старонка ў «Аднакласніках» пачышчана. 

Гісторыя адносін пары невядомая. 

Грыцкевіч другая справа. Фота: сацсеткі

Нядаўна паведамлялася, што за час ад прызямлення самалёта Пратасевіч паспеў стаць бацькам — пра гэта заявіў адвакат Сафіі Сапегі Антон Гашынскі. Але пазней прапагандыст Ігар Тур напісаў, што гэта няпраўда.

Тур, дарэчы, апісваў і іншыя дэталі з асабістага жыцця Пратасевіча. Ён іх даведаўся, калі чытаў перапіску з тэлефона Рамана. Прапагандыст пісаў, што хоць паміж Пратасевічам і Сапегай былі нейкія адносіны, «пачуцці ў Рамана былі наогул да іншай дзяўчыны, якая за яго шчыра перажывала і перажывае да гэтага часу і якая была вельмі супраць яго сувязі з Сафіяй».

Ці не на Грыцкевіч ён намякаў?

Чытайце таксама: Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў

Каментары22

  • Цукерка
    12.06.2023
    Ён яшчэ кагосці цікавіць?
  • Санта Барбара
    12.06.2023
    Калі б у майго хлопца быў нік pr0tez, я б таксама задумалася, ці варта за яго выходзіць замуж. 
  • Ганьба
    12.06.2023
    Дарагая рэдакцыя, ці гэта не перабор? Не скажу, натуральна, за ўсіх, але мне да сіняй зоркі, з кім спіць пратасевіч і ў якім шалмане ён ажаніўся! Што вы лепіце з яго? Свецкага ільвёнка? Плюнулі, расцёрлі і забылі. Хай жоўтыя злівы асвячаюць яго прыватнае жыццё - гэта іх кліент.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць