Грамадства77

«Больш анекдатычнага персанажа ў гэтай вайне прыдумаць нельга» — Падаляк пра абвінавачанні Лукашэнкі ў падрыве Кахоўскай ГЭС

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў падрыве Кахоўскай ГЭС, заявіўшы, што «на злодзеі і шапка гарыць». Чарговы галаслоўны выпад у адрас Кіева пракаментаваў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк па просьбе «Люстэрка».

Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот відэа

— Я, шчыра кажучы, ужо стаміўся каментаваць анекдоты ў выкананні Лукашэнкі. Мне здаецца, што больш анекдатычнага персанажа ў гэтай вайне прыдумаць нельга. Ёсць, вядома, Шайгу яшчэ. Але глядзіце: Лукашэнка заўсёды ручкі складзе, сядзіць такі надзьмуты мяшочак і ўвесь час нешта распавядае, як быццам мае доступ да нейкай інфармацыі, — сказаў Падаляк.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны падкрэсліў, што ў Лукашэнкі няма ні доступу да актуальнай інфармацыі, ні разумення працэсаў, якія адбываюцца, і, як следства, адсутнічае магчымасць правільнага аналізу.

— Абсалютная неактуальнасць таго, дзе ён знаходзіцца і што ён робіць. Гэта значыць чалавек па-за часам, які дакладна нясе абсалютна анекдатычную ахінею. Я прашу прабачэння за такія фармулёўкі, бо [ўсё] гэта — неймаверная лухта, якую нясе гэты чалавек на працягу 15,5 месяца.

Ён увесь час павялічвае аб'ём юрыдычных прэтэнзій да сябе. Несумненна, гэты чалавек павінен зразумець адну рэч: вайна скончыцца не [так], як у 14 годзе, і ўсе яго развагі пра тое, што на злодзеі гарыць шапка, яму прыйдзецца ўсё гэта распавядаць. Калі, вядома, ён зможа гэта зрабіць па фізічных і тых ці іншых параметрах. Таму што, наколькі я разумею, для Расіі ён сапраўды гэтак жа не мае ніякай каштоўнасці, як і людзі, якія сёння ўдзельнічаюць непасрэдна ў вайне, — заявіў Міхаіл Падаляк.

Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі Рад бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ выказаўся наконт падрыву Кахоўскай ГЭС.

— Вы, напэўна, здагадваецеся, хто падарваў Кахоўскую ГЭС? Кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Хто першым пра гэта закрычаў? Зразумела, што ўкраінскаму боку трэба было схаваць тры дні «контрнаступу», дзе амаль дзве сотні бронемашын было знішчана і больш за дзве тысячы чалавек загінулі. Таму — Кахоўка, Кахоўка, а пра тое (страты. — «НН») ніхто не кажа. А гэта ж усё відаць, — заявіў Лукашэнка.

У ноч на 6 чэрвеня выбухам была знішчана Кахоўская ГЭС. Сотні мястэчак аказаліся ў зоне затаплення. Пачалася эвакуацыя жыхароў небяспечных раёнаў.

Кіеў і Масква вінавацяць адно аднаго. Белы дом заявіў, што РФ адказная за разбурэнне Кахоўскай ГЭС, бо тое, што здарылася, было б немагчымым, калі б расійская армія не ўварвалася ва Украіну.

Каментары7

  • Realnaść
    10.06.2023
    Łukašenka ničoha nia viedaje. Jon razmaŭlaje tolki tamu, što adčajna choča zdavacca «aktualnym».
  • Амбивалентность
    10.06.2023
    Также Подоляк: "У Лукашенко видим понимание того, как эта война развивается".
  • Янка
    10.06.2023
    Бараніць Лукашэнку не збіраюся, але з ўкраінскага боку менавіта спадар Падаляк - адзіны з галоўных спікераў той самай анекдатычнай ахінеі. Хоць магчыма і не на першым месцы, бо яшчэ ёсьць Віталь Клічко і Мар'яна Безуглая.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць