Купалавец Дзмітрый Есяневіч арыгінальна пракаментаваў заблюраныя кадры ў серыяле пра «Песняроў» са сваім удзелам
І падказаў, як зрабіць цэнзуру з падручных сродкаў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/809778_n-9tvaa.jpg.webp)
Дзмітрый Есяневіч сыграў у серыяле барабаншчыка «Песняроў» Аляксандра Дзямешку, але на многіх кадрах яго заблюрылі.
Акцёр у парадыйным вобразе чыноўніка Мікалая Сяргеевіча пракаментаваў гэту сітуацыю.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_04/930-sbvwf.png.webp)
«Цэнзура як мікстура: нічога дрэннага ў ёй няма. А вось самацэнзура — гэта якасць, якой мусяць валодаць работнікі культуры на нашай тэрыторыі. Асабліва артысты, каб пасля на вас не прыйшлося траціць грошы, і на спецыялістаў, якія б вас заблюрвалі, замазвалі, пераагучвалі.
Выйсце знойдзена. З народных сродкаў. Прыклад аналагавай самацэнзуры», — на гэтых словах акцёр надзеў на галаву цэлафанавы пакет.
Расійска-беларускі серыял «За паўгадзіны да вясны» пра музыку Уладзіміра Мулявіна і савецкі ансамбль «Песняры» цяпер паказваюць у Расіі на «Першым канале» і платформе Start.
У серыяле пра «Песняроў» заблюрылі сцэны з акцёрам-купалаўцам. Проста паглядзіце на гэтыя кадры
-
У Берліне квіткі на паказ беларускай стужкі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» раскупілі за гадзіну
-
«Яблычны воцат» — серыял на рэальных падзеях пра інстаграмную махлярку маштабаў, у якія цяжка паверыць
-
Песня, якая вірусіцца ў беларускім тыктоку, аказалася саўндтрэкам да прапагандысцкага серыяла пра вайну
Каментары