«Павукі ядуць адзін аднаго». Падаляк пракаментаваў падрыў расійскага ваенкара ў кавярні
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк выказаўся з нагоды смерці расійскага ваенкара Татарскага.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/photo_2023-04-02192745-yuoff.jpeg.webp)
Месца здарэння. Фота: «Фантанка»
«У РФ пачынаецца… Павукі ядуць адзін аднаго ў слоіку. Пытанне «Калі ўнутраны тэрарызм стане інструментам унутранай палітычнай барацьбы?» у краіне закручаных гаек было пытаннем часу, як прарыў саспелага гнайніка. РФ чакаюць незваротныя працэсы і смута 2.0. А нам сваё рабіць», — напісаў у твітары Падаляк.
Сёння ў піцерскай кавярні праходзіў творчы вечар ваенкара Уладлена Татарскага. Каля сцэны здарыўся выбух, сам ваенкар загінуў. Па адной з версій, выбухоўка была ў статуэтцы, якую падарылі Татарскаму на гэтым вечары.
Чытайце падрабязней:
Каментары