Журналістка Аліна Коўшык развітваецца з «Белсатам» пасля 15 гадоў працы.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_09/image2022-09-15110907-ijp4q.jpg.webp)
«Гэтая праца навучыла мяне не паддавацца, быць мегаадказнай, ствараць каманды і даводзіць ідэі да канца. Жыць на адрэналіне, як у жывым эфіры, і самааддана працаваць», — напісала ў фэйсбуку тэлевядучая.
Аліна Коўшык расказала «Нашай Ніве», што «сышла па пагадненні бакоў з уласнай ініцыятывы».
Дзяліцца сваімі планамі тэлевядучая пакуль не стала.
«У хуткім часе змагу паведаміць усе дэталі», — адказала яна.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_09/image2022-09-15110912-rj26r.jpg.webp)
Аліна Коўшык была вядучай міжнароднай праграмы «ПраСвет», аўтаркай ідэі першага кулінарнага шоу на Белсаце «Я не буду гэта есці».
Раней яна таксама працавала ў «Аб'ектыве» і «Студыі Белсат». У праграме «54%» паказвала свет вачыма жанчын.
Коўшык таксама з'яўляецца сузаснавальніцай Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_09/28810-y6zpq.jpg.webp)
Каментары