Вайна44

Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?

Учора стала вядома, што шасцёра каліноўцаў не вярнуліся з баявога задання. Сярод іх — Ян Дзюрбейка, відэа з якім апублікаваў адзін з расійскіх тэлеграм-каналаў.

Фота: сацсеткі

Хлопец нарадзіўся ў 1996 годзе ў пасёлку Лясны, які знаходзіцца каля Бараўлянаў. Вучыўся ў бараўлянскай школе, а пасля паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі на спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага абсталявання». Падчас вучобы падпрацоўваў у KFC, а апошнім месцам працы хлопца стаў Мінскі механічны завод імя Вавілава — гэта аптычны завод, які ўваходзіць у структуру БелОМА.

У інтэрв'ю радыё «Унэт» хлопец прызнаваўся, што Лукашэнку не любіў з маладосці, але да 2020 года Ян не ўдзельнічаў у пратэстах. У 2020 ён уключыўся ў рух за змены ў краіне.

Фота: сацсеткі

Яна затрымалі на Дзяды, 1 лістапада 2020 года, асудзілі на 15 сутак і завялі супраць яго крымінальную справу. І ўжо 29 лістапада, пасля ператрусу і ўгавораў маці, ён выехаў з Беларусі ва Украіну і жыў у Кіеве. Працаваў ахоўнікам і маляром.

Па яго словах, пачатак вайны стаў для яго шокам — пасярод ночы пазваніла маці і сказала: «У вас пачалася вайна!» Спачатку хлопец вагаўся, але вырашыў, што застанецца бараніць Украіну, і 28 лютага запісаўся ў тэрабарону.

«Для мяне матывацыя досыць простая, — казаў Ян украінскаму 24-му каналу. — Мала таго, што я застаўся без радзімы, дык цяпер вораг руйнуе і новы дом. Расія руйнуе Украіну. Цяпер пачалася вайна, і мне зразумела, што беларусы далучацца да вайны ва Украіне супраць расійскай агрэсіі. У мяне засталіся знаёмыя ў Беларусі. Ваяваць супраць Украіны з іх ніхто не хоча. Наколькі мне вядома, у беларускай арміі нізкі маральны дух і ў іх няма ніякага жадання ехаць ва Украіну на вайну».

Фота: 24tv.ua

«Бараніць свой дом — гэта святы абавязак кожнага, — казаў ён Радыё «Унэт». — Таму тым, хто прыйшоў сюды з боем, я дам бой. Хацелася б, каб вайна скончылася як мага раней, але я гатовы да зацяжнога канфлікту. Хачу вярнуцца на айчыну і спадзяваюся, што, калі вайна скончыцца, гэта ўдасца».

У відэа з палону Ян выглядае здаровым фізічна і трымаецца годна. Ён кажа відавочна загадзя падрыхтаваны тэкст пра тое, што «спецслужбы Захаду і Украіны шантажуюць беларусаў замежжа выдачай у Беларусь, каб яны ішлі ваяваць у Полк Каліноўскага».

З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім»

Каментары4

  • Кажан
    06.07.2022
    Пад аўтаматам можна казаць, што заўгодна. Ня трэба асуджаць чалавека, які абраў жыцьцё.
  • Р18_19
    06.07.2022
    Слава героям супраціва! Свабода або сьмерць!
  • Старобелорусъ
    06.07.2022
    Трымаи се, Ян. Бережы себіе. Усе хто зараз там сопраудные героі.

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі3

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ выкрыла ў сваіх шэрагах расійскага агента — кіраўніка штаба Антытэрарыстычнага цэнтра8

Луганск, Сергіеў Пасад, Масква — тэатралы ў шоку ад сёлетняй праграмы міжнароднага фестывалю «М.@rt.Кантакт»6

Амерыканец, які штурмаваў Капітолій і якога памілаваў Трамп, адкрыў у Брэсце рэстаран14

Шарэнда-Панасюк: Недапушчальна ствараць з людзей, якія трымаюцца за кратамі, нейкіх недавумкаў41

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды10

Як ідзе рэканструкцыя былога будынка Дома друку2

«Жах, які быццам адбываецца не з табой!» Падрабязнасці пажару ў хаскі-парку пад Мінскам1

Памятаеце рэжысёра Туровіча з гаротным лёсам? Яго не выпускаюць з турмы, дадаюць тэрмін за «непадпарадкаванне»3

Ілан Маск: ЗША збанкрутуюць без скарачэнняў бюджэту7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі3

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць