Грамадства

Жонка Макея стала дырэктарам Тэатра юнага гледача

Актрыса Вера Палякова, жонка міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, стала дырэктарам Тэатра юнага гледача. Сёння яе прадставілі калектыву.

Пра гэта Zerkalo.io на ўмовах ананімнасці паведамілі акцёры тэатра. Вера Палякова змяніла на гэтай пасадзе Уладзіміра Савіцкага, звольненага ў студзені гэтага года.

У канцы сакавіка 2022-га Палякова паведаміла ў інтэрв'ю на Першым канале Беларускага радыё, што ёй прапанавалі ўзначаліць ТЮГ.

Актрыса тады анансавала, што тэатр адмовіцца ад працы выключна на беларускай мове:

«У нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы. Упірацца толькі ў беларускую мову — гэта губляць частку гледачоў, гасцей горада. Бо да нас прыязджаюць госці, тыя ж расіяне, якія, на жаль, не ведаюць беларускай мовы. Чаму мы губляем гэтага гледача?

У нас ёсць Купалаўскі, які працуе толькі на беларускай мове. Тэатр рэспубліканскай драматургіі (РТБД), які працуе толькі на беларускай мове. <…>. Мы гэтым самым бяднеем.

Я лічу, спектаклі павінны быць на дзвюх мовах: і на беларускай, і на рускай. Тады ў тэатра ёсць камерцыйная гісторыя.

(… ) Дзяржава заўсёды працягне нам руку дапамогі, але мы не павінны сядзець на гэтай прышчэпцы. Мы павінны навучыцца самі зарабляць грошы. Мне здаецца, мы самі ад гэтага будзем ганарыцца, што зможам самі зарабляць грошы», — казала тады Палякова.

У Беларусі дзейнічаюць 29 прафесійных тэатраў. З іх выключна на беларускай мове на гэты момант працуюць шэсць: Купалаўскі, РТБД, ТЮГ, Коласаўскі і Беларускі тэатр «Лялька» (абодва апошнія знаходзяцца ў Віцебску), а таксама Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра «Зніч».

Каментары

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе11

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Усе навіны →
Усе навіны

Попыт на нафту і вугаль дасягне піку ў 2030-м і пачне спадаць3

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы11

Набліжаны да сілавікоў канал расказаў, што ўначы ўзарвалася над Гомелем1

«Мяне проста вывезлі на мяжу». Прарасійскага блогера амаль на месяц закрылі ў ізалятар, а пасля выкінулі з Беларусі6

У Хойніках адкрылі памятны знак у гонар Івана Мележа. На рускай мове10

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным71

Не рэстаўрацыя, а пасмешышча. У Ружанах «зарэстаўравалі» рэзідэнцыю Сапегаў13

Сядзенні ў самалётах стануць двухпавярховымі? Airbus стварае інавацыйны дызайн13

Штосьці ўзарвалася над Гомелем. Магчыма, чарговы расійскі шахед збіўся з дарогі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе11

«Вы павінны сказаць, які дрэнны Саннікаў». Шарэнда-Панасюк — пра тое, як прапагандысты з БТ запісвалі фільм пра яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць