Грамадства

Домрачава асудзіла, але не вайну

Славутая беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ўпершыню з 2020 года паспрабавала выказацца ў сацсетках не па асабістых, а па грамадскіх пытаннях. Уцямнага асуджэння гвалту супраць народа з расстаноўкай акцэнтаў, хто ў гэтым вінаваты, падчас беларускіх пратэстаў ад яе так і не дачакаліся. Цяпер Дар'я ўзяла слова па вайне ва Украіне, але зноў з абыходжаннем усіх вострых вуглоў і з акцэнтаваннем на другасным замест асноўнага.

Спачатку нібыта Домрачава асуджае тых, хто развязаў вайну:

«Я перажываю і веру, што вайна хутка скончыцца і наступіць мір. На жаль, ужо сённяшніх ахвяр катастрафічна шмат. Ні адна палітычная мэта не павінна каштаваць чалавечых жыццяў. Жыццё неацэннае і пра гэта таму-сяму варта ўспомніць, каб вырашаць канфлікты іншымі, цывілізаванымі шляхамі».

Здавалася б, якраз час і акрэсліць, хто такі гэты «той-сёй», але замест гэтага Дар'я пераходзіць у сваю, спартыўную сферу, і пачынае наракаць, чаму расійскім і беларускім спартсменам у гэты складаны час не даюць жыць сваім жыццём і займаць звычайную абыякавую да таго, што адбываецца вакол, пазіцыю:

«Я адчуваю абсалютную несправядлівасць у адносінах да тых спартсменаў, якія не развязвалі войнаў, з'яўляюцца праціўнікамі ваенных спосабаў вырашэння канфліктаў, якія ўсёй душой любяць спорт і прысвячаюць яму ўсё жыццё… Я лічу абсалютна наіўным меркаваць, што адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў дапаможа вырашэнню ваеннага канфлікту».

Пасля ідуць агульныя словы пра «аб'яднаўчую» ролю спорту і неабходнасць «пакарання, адхілення, дысцыплінарных мераў за канкрэтныя парушэнні канкрэтных людзей».

І ўрэшце пост зводзіцца да асуджэння фактычна не тых, хто развязаў вайну, а да таго, што «сумна чытаць каментары спартсменаў, якія падтрымліваюць падобныя меры», якія «сёння толькі падпіхаюць у спіну калегу, каб выкінуць з барацьбы». 

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць