Грамадства

Расследавальнікі выпусцілі новы фільм пра смерць Вітольда Ашурка

Аўтары расследавання — «Альянс расследавальнікаў Беларусі» сумесна з «Кіберпартызанамі». Яны прыходзяць да высновы, што смерць Вітольда Ашурка ў шклоўскай калоніі ў траўні 2021 года была гвалтоўнай, а адказныя за смерць адміністрацыя калоніі № 17 і медперсанал.

Вітольд Ашурак. Фота Вольгі Быкоўскай.

Расследавальнікі называюць імёны тых, хто нясе адказнасць за смерць Ашурка. Гэта не толькі супрацоўнікі калоніі, але і тыя, хто неабгрунтавана затрымоўваў Вітольда Ашурка, фальсіфікаваў доказы, выносіў несправядлівы прысуд.

Аўтары адзначаюць, што падчас этапавання з гродзенскай турмы ў шклоўскую калонію Ашурак быў здаровы, але за час карантыну і знаходжання ў штрафным ізалятары яго давялі да знясіленага стану.

Судмедэксперт з больш як 10-гадовым стажам Надзея Гурманчук верагоднай прычынай смерці назвала чэрапна-мазгавую траўму. Цела было выдадзена родным з шматлікімі прыжыццёвымі пашкоджаннямі, у тым ліку і траўмай галавы, якую Вітольд атрымаў падчас падзення.

Імавернымі прычынамі падзення Вітольда (гэтыя кадры дэманстравала МУС) Гурманчук назвала уздзеянне прэпаратаў, агульнае знясіленне арганізма з прычыны пазбаўлення ежы і сну, а таксама катаванні.

Паводле Гурманчук, Ашурак застаўся б жывым, калі б атрымаў своечасовую медыцынскую дапамогу. 

На думку даследчыкаў крымінальная справа павінна быць заведзеная па артыкуле 139 КК РБ «Забойства».

Аўтары расследавання таксама лічаць, што ў дзеяннях супрацоўнікаў ПК утрымліваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 128 КК РБ «Злачынствы супраць чалавецтва», па якім няма тэрміну даўніны.

Адсутнасць афіцыйнай версіі падзей, вынікаў экспертыз, а таксама дзеянні адміністрацыі ПК-17 яны расцэньваюць як дадатковае пацвярджэнне высноў расследавання. Ва ўладаў ёсць поўная карціна таго, што адбылося, але дагэтуль ніхто не панёс пакарання. Крымінальная справа па факце смерці Вітольда Ашурка не ўзбуджаная.

У студзені 2021 года Вітольд Ашурак быў асуджаны на 5 гадоў калоніі паводле артыкула 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). А 21 траўня 50-гадовы актывіст Партыі БНФ нечакана памёр у шклоўскай папраўчай калоніі №17. Яго раптоўная смерць выклікала шмат пытанняў і здагадак.

«Альянс расследавальнікаў Беларусі» абвясціў, што сумесна з «Кіберпартызанамі» пачынае серыю расследаванняў аб пенетэнцыярнай сістэме Беларусі. Яны хочуць паказаць, што выпадак з бярозаўскім актывістам ‒ гэта не трагічная выпадковасць, а сістэма, і усе яе удзельнікі павінны несці адказнасць, «а не атрымліваць асалоду ад усеўладдзя і беспакаранасці».

Чытайце таксама:

«Галоўнае пытанне: што вы з ім зрабілі, са здаровым чалавекам?» Брат Вітольда Ашурка — пра два месяцы без яго

З'явілася відэа смерці Ашурка. Палітвязня трымалі ў ШІЗА

«Мяне пасадзілі, бо я казаў праўду». Што Вітольд Ашурак напісаў у апошнім лісце да мамы

«І калі вы будзеце мяне хаваць, накрыйце мяне маім сцягам». Ашурка пахавалі пад нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць