Эканоміка

Гандлёвыя сеткі зробяць зніжку на сацыяльна значныя тавары для «ўразлівых катэгорый насельніцтва»

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў і прадстаўнікі 16 буйных гандлёвых сетак падпісалі сёння пагадненне аб зніжках на сацыяльна значныя тавары для ўразлівых катэгорый насельніцтва. Зніжка складзе 10%. 

«Упершыню рэалізуем падобнае пагадненне, гэта агульны падыход дзяржавы і бізнэсу па падтрымцы ўразлівых катэгорый насельніцтва.

За апошні час прадукты харчавання выраслі ў цане, сітуацыя ў студзені паказвае, што кошт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання працягвае расці. Фактараў шмат. Насельніцтву трэба дапамагаць спраўляцца з гэтым,

таму вырашылі, што на сацыяльна значныя тавары ўразлівым катэгорыям насельніцтва будзе прадастаўленая 10-працэнтная зніжка», — цытуе Багданава БелТА.

Сярод гандлёвых сетак, якія падпісалі пагадненне, — «Санта Рытэйл», «Еўрагандаль», «Дабраном» («Капеечка», «Маяк»), «Віталюр», «Белмаркеткомпані»,«Белвілесдэн» («Гіпа»).

Плануецца, што спіс крам будзе пашырацца.

Хто менавіта будзе мець права на зніжку, як яна будзе прадастаўляцца, на падставе чаго, пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, што з 15 снежня 2021 года рэгуляванне цэн распаўсюджваецца на 29 пазіцый сацыяльна значных тавараў (сярод іх мука, пярлоўка, хлеб, ялавічына, свініна, куры, малако, кефір, смятана, тварог, некаторая садавіна і гародніна, цукар і інш.), а таксама 50 пазіцый лекаў.

МАРГ працягнуў рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары на першыя тры месяцы 2022 года.

«Робінгуды запаволяць інфляцыю для бедных, але разгоняць для астатніх». Рытэйл каментуе ініцыятыву МАРГ аб зніжках

Саўміну зноў даручылі стрымліваць цэны і павысіць даходы людзей. Ці магчыма гэта

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць