Культура33

Памёр Юрка Голуб

З Гародні прыйшла сумная вестка — не стала Юркі Голуба, дзівоснага, пазнавальнага па першым радку паэта, — піша літаратар Міхась Скобла ў сваім фэйсбуку.

— Вышыня была наканавана яму ад нараджэння — вёска Горна, прозвішча Голуб. Нябёсы прысутнічалі і ў назвах ягоных кніг: «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Сын небасхілу», «Поруч з дажджом»…

Яго па-зямляцку любіла і надзвычай патрабавальная да рыфмароў Ларыса Геніюш. У кнізе яе перапіскі «Каб ведалі» апублікаваны ліст-водгук на падборку дзевятнаццацігадовага Голуба (1966 год) у «Полымі»: «Дарагое зубраня! Вершы твае з сэрца твайго, а сэрца, як бачна, жыве і крынічыць з роднай зямлі. Вітаю і бласлаўляю на магутную сілу твой першы голас зубрыны! Жадаю патрасаць ім пушчы і сэрцы і пяяць Беларусі па праву неадроднага сына зямлі гэтай…»

Свае новыя кнігі Юрка Голуб заўсёды надпісваў мне вершам (умеў!). Але мне не трэба даставаць іх з паліцы. Яго шчодра апераныя метафарамі ўнебаўзлётныя радкі мне ў любы момант прыносіць галубіная пошта памяці: «І з наднямонскіх крэўных круч Здалёк чутно пад крыгаў пошапт, Як хрусне поўня, бы сургуч За шклом апостальскае пошты»…

Адпяванне пройдзе 14 кастрычніка (11.00) у Каложы, пахаваюць паэта па яго просьбе на роднай Зэльвеншчыне.

Каментары3

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным38

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі1

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег3

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу

Ва Украіне расказалі, колькі там цяпер насельніцтва3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным38

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць