Лукашэнка — украінскім журналістам: Госпадзе, як Уладзімір Аляксандравіч вас цярпіць?
На форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны ўкраінская журналістка паскардзілася, што ў журналістаў ва Украіне складваюцца напружаныя адносіны з кіраўніком украінскай дзяржавы.
У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адказаў журналістцы наступнае: «У вас? З Уладзімірам Аляксандравічам (Зяленскім) адносіны напружаныя? Я іду за ім і думаю: Госпадзе, як ён вас цярпіць. Ды вы што, у вас выдатныя адносіны!»
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2019_10/32321c395aec11882f7eea28fff94188_1570177994_extra_large-1oilt.jpeg.webp)
Каментары