Ад рэдакцыі1818

«Наша Ніва» выйграла прынцыповы суд па пытанні дзелавой рэпутацыі

Правайдар Unet.by прайграў суд супраць NN.BY.

Перамогай «Нашай Нівы» завяршыўся судовы разгляд, які цягнуўся амаль пяць месяцаў. Нагодай для пазову стаў артыкул «Піяршчык правайдара Unet.by: Мы гастарбайтары, не разумеем вашай мовы». У ім адзін з чытачоў расказаў журналісту НН гісторыю канфлікту са сваім інтэрнэт-правайдарам. Ён звярнуўся ва Unet.by пасля таго, як заўважыў, што забаронены Міністэрствам інфармацыі ксенафобскі расійскі сайт «Спутнік і погром» па-ранейшаму адчыняецца ў яго на камп’ютары.

ТАА «Аб’яднаныя сеткі», якому належыць Unet.by, палічыла, што артыкул НН закранае яго дзелавую рэпутацыю, і праз суд запатрабавала зняць артыкул, прынесці прабачэнні і апублікаваць абвяржэнне.

Мы былі абсалютна пэўныя ў праўдзівасці інфармацыі, яе адпаведнасці нормам журналісцкай этыкі і заканадаўству Беларусі. Таму здымаць артыкул і нагаворваць на сябе не бачылі падставаў. Але, каб ашчадзіць час і сродкі, на ўсіх этапах працэсу прапаноўвалі пазоўніку памірыцца і апублікаваць на nn.by артыкул, у якім выказваўся б яго пункт гледжання на сітуацыю. 

Інтарэсы «НН» абараняў адвакат Сяргей Зікрацкі. У часе аж пяці пасяджэнняў былі дапытаныя сведкі — хлопец, які перапісваўся з правайдарам, тэхнічныя спецыялісты «Аб’яднаных сетак», якія спрабавалі давесці, што «Спутнік і погром» быў заблакаваны. Каб прааналізаваць публікацыю НН, суд прыцягнуў экспертаў з Інстытута журналістыкі і філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — і яны не знайшлі ў ёй парушэнняў.

Суддзя Эканамічнага суда Мінска Таццяна Міхайлава пастанавіла адмовіць «Аб'яднаным сеткам» ў пазове супраць «НН». І пасля прайгранай 7 снежня апеляцыі рашэнне набыло законную сілу. Немалаважна і тое, што суд запатрабаваў спагнаць з пазоўніка 625 рублёў судовых выдаткаў на карысць Рэдакцыі.

Для нас гэта прынцыповая перамога. СМІ павінны мець права гаварыць праўду, нават тады калі яна камусьці непрыемная.

Каментары18

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных3

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Дацкая разведка папярэдзіла пра пагрозу вялікай вайны ў Еўропе29

Ці могуць еўрапейскія войскі на тэрыторыі Украіны дапамагчы гарантаваць яе бяспеку? І колькі іх спатрэбіцца?6

Расія нанесла ракетны ўдар па Кіеве, там пажары ў некалькіх месцах, прынамсі адзін чалавек загінуў1

Чым жыве хлопец, які першым у Беларусі захварэў на кавід1

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў68

Мінскай блогерцы не хапае на першы ўзнос за машыну. Яна прадае любімыя стрынгі за тысячу еўра51

Кароль Іарданіі сустрэўся з Трампам і ўжо згодны прымаць палесцінцаў13

Маладое пакаленне верыць у шлюб і пазбягае выпадковых сэксуальных сувязяў. Іх бацькі ў шоку7

Christie's аб'явіў аўкцыён твораў мастацтва, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту. Мастакі пратэстуюць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных3

Амерыканцы забралі з беларускай турмы журналіста Андрэя Кузнечыка і яшчэ двух палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць