Музыка1818

Ханок перадумаў і ўсё-такі падае ў суд на Паплаўскую і Ярмоленку

Пра намер усё-такі абараніць свой «гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю» вядомы кампазітар распавёў TUT.BY.

minsknews.by

Нагадаем, у красавіку 2017 года кампазітар забараніў Ядвізе Паплаўскай і Анатолю Ярмоленку выкарыстоўваць музыку пяці сваіх песень да вырашэння спрэчных пытанняў.

Сваю пазіцыю Ханок патлумачыў непавагай да яго асобы (напрыклад, на вечары памяці Аляксандра Ціхановіча не называлася яго прозвішча) і парушэннямі аўтарскіх правоў (не быў заключаны бязвыплатны або выплатны дагавор, які дазваляў выкарыстоўваць яго песні).

У пачатку мая гэтага года кампазітар адмовіўся ад свайго намеру, аднак пакінуў у сіле забарону на выкананне сваіх твораў.

TUT.BY удакладніў у Эдуарда Ханка, чаму ён памяняў сваё рашэнне. Бо забарона на выкананне яго песень так і не была парушаная. Рэакцыя кампазітара аказалася эмацыйнай: «За апошні час Паплаўская і Ярмоленка столькі ўсяго нагаварылі, што я вымушаны абараняцца. Яны спрабуюць прадставіць справу так, як быццам я такі нядобры чалавек, які «з глузду з'ехаў». Я павінен абараняць свой гонар і годнасць».

У якасці прыкладу Ханок прывёў выказванне Ядвігі Паплаўскай, якая нібыта сказала падчас аднаго з эфіраў, што кампазітар «вымагаў у яе 25 тысяч даляраў».

«Атрымліваецца, я — вымагальнік, — эмацыйна працягвае Ханок. — Хоць на падставе закона я мог паставіць лічбу і ў 25, і ў 125 тысяч, і 225 тысяч. Гэты твор — мая асабістая ўласнасць, таму яго лёсам распараджаюся я сам».

Што тычыцца Ярмоленкі, то, па словах Ханка, яны сустрэліся, і кампазітар прапанаваў заключыць «выплатны» дагавор на суму ў 2,5 тысячы даляраў. Гэтыя грошы павінны былі пайсці на будаўніцтва помніка воінам-дэсантнікам у Калодзішчах. Але бакі так і не прыйшлі да пагаднення (удакладнім, гэта не з'яўляецца парушэннем закона), што пакрыўдзіла Ханка.

«Адбываецца прысваенне аўтарства дэ-факта, калі прозвішча фармальна застаецца за вамі, але яго не абвяшчаюць або ігнаруюць вас на мерапрыемствах з удзелам тэлебачання. Ствараецца ўражанне, што песню напісаў не Эдуард Ханок, а Аляксандр Ціхановіч», — абураўся Ханок ў красавіку гэтага года. Практычна тыя ж словы ў тых жа выразах ён паўтарыў і цяпер.

Каментары18

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць