У Маскве на 90‑м годзе жыцьця памёр знаны расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/s-2/s-solzenicyn070720.jpg.webp)
У Маскве на 90‑м годзе жыцьця памёр знаны расейскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Аляксандар Салжаніцын.
Прычынай сьмерці стала вострая сардэчная недастатковасць.
Аляксандар Салжаніцын — аўтар мноства раманаў і аповесьцяў, спаміж найвядомейшых —«Адзін дзень Івана Дзянісавіча», «У крузе першым», «Архіпэлаг ГУЛАГ», «Ракавы корпус», гістарычная эпапэя «Чырвонае кола».
У 60‑я і 70‑я гады пісьменьнік удзельнічаў у дысыдэнцкім руху, быў высланы з СССР. Вярнуўся ў Расею ў 1994 годзе.
Каментары