Здарэнні3131

Пачаўся працэс па гучнай справе «ашмянскіх мытнікаў»: судзяць Алеся Юркойця

Раніцай 18 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачалося паседжанне па гучнай справе мытнікаў з Каменнага логу.

Вясной 2015 года некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў пункта пропуску «Каменны лог» былі затрыманы. Гучалі абвінавачанні ў карупцыі і хабарніцтве, арганізацыі наладжанай схемы па нясплаце мытных плацяжоў. Затрыманні прайшлі ціха — упершыню інфармацыя была агучаная толькі праз некалькі дзён Лукашэнкам на сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага мытнага камітэта. Нелегальны прыбытак мытнікаў, заяўляў Лукашэнка, ішоў на мільёны даляраў. Пазней у КДБ паведамілі, што па месцы жыхарства ўдзельнікаў групы канфіскавалі больш за $2,2 мільёна наяўнымі.

У дачыненні мытнікаў узбудзілі 5 крымінальных спраў.

Былы начальнік Ашмянскай мытні Іван Нівяркевіч быў асуджаны ў снежні 2015 года. Ён атрымаў 7 гадоў — Нівяркевіча прызналі вінаватым у хабарніцтве ў асабліва буйным памеры. А ў сакавіку 2016 года прысуд змянілі, скасаваўшы адзін год.

А цяпер ідзе наступнае пасяджэнне па справе. На лаве падсудных 5 чалавек (яшчэ 6 абвінавачаных у зале, яны пад хатнім арыштам).

У клетцы і Алесь Юркойць, чыё затрыманне стала нечаканасцю. Юркойць не толькі мытнік, ён вядомы краязнаўца з Астравеччыны, актыўны грамадскі і культурны дзеяч свайго краю.

Алесь Юркойць

На Ашмянскай мытні Алесь Юркойць працаваў галоўным інспектарам. Цяпер яму, як і іншым абвінавачаным, пагражае да 15 гадоў. Мытнікаў вінавацяць у тым, што ў складзе злачыннай групы яны дапамагалі нелегальна перамяшчаць тавары праз мяжу, бралі хабар.

Падтрымаць Юркойця прыйшлі пісьменнік Сяргей Дубавец, журналіст і мовазнаўца Глеб Лабадзенка, шоўмэн Усевалад Сцебурака. 

Дарэчы,Алесь Юркойць на пытанні суддзі Дзмітрыя Супруна адказваў выключна па-беларуску.

Пачаўся працэс з зачытвання пракурорам абвінавачвання. Па версіі следства, мытнікі бралі грошы з 2010 года. Сумы агучваюцца розныя - некаторыя машыны з грузам «каштавалі» 200 даляраў, некаторыя і 450. Ішоў такі груз часцей за ўсё з Літвы, шмат разоў узгадваюцца машыны з кветкамі. Мытнікі не правяралі машыны, за што і бралі грошы, потым хабар дзяліўся паміж супрацоўнкамі пункта пропуску.

Каментары31

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць