Бабуля і дзядуля не аддалі хлопчыка. Начальніца аддзела адукацыі: І думкі няма яго забіраць, бо ёсць баба і дзед.
Пра гэта НН паведаміў Уладзімір Халіп. «Сёння з жонкай стаялі ля ізалятара КДБ, каб перадаць пасылкі. Чаргу спынілі задоўга да нас. Людзі пачалі бунтаваць.
Раптам раздаўся тэлефонны званок з дзіцячага садка, што да Данілы прыйшлі з органаў апекі», — паведамляе У.Халіп.
Ягоная жонка адразу кінулася да садка, а сам Халіп застаўся чакаць магчымасці зрабіць перадачу.
Трохгадовы сын кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп ходзіць у дзіцячы садок у раёне пражывання бацькоў.
Маці Ірыны Халіп, бабуля Данілы, Люцына мела размову з прадстаўнікамі органаў апекі наконт далейшага лёсу ўнука.
Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Пакуль бацькі ў няволі малое знаходзілася ў бабулі і дзядулі.
У выніку размовы Люцына Халіп напісала заяву над апеку над хлопчыкам. Праўда, яе папалохалі, што гэты працэс вельмі доўгі і марудны.
Люцына Халіп падкрэсліла, што работніцы органаў апекі былі выключна карэктнымі. У размове з журналістамі прадстаўнікі Партызанскага аддзела адукацыі абверглі чуткі, што яны хацелі забраць хлопчыка з садка.
«Нічога такога», — заявіла Любоў Дзейхіна. Дзейхіна падкрэсліла, што ў хлопчыка ёсць баба і дзед, якія могуць ім займацца.
З яе словаў, органы апекі абавязаны проста знайсці сваякоў дзіцяці і пераканацца, што тыя будуць ім займацца.
Каментары