Свет55

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ

ЦРУ лічыць, што ўспышка каранавіруса «з вялікай верагоднасцю» адбылася праз уцечку з кітайскай лабараторыі, чым распаўсюдзілася ад жывёл, піша Бі-бі-сі.

Фота: Juan Karita / AP

Прадстаўнік амерыканскага разведвальнага ведамства заявіў, што «звязаныя з даследаваннямі» прычыны больш верагодныя, чым натуральныя, грунтуючыся на наяўных даных».

Рашэнне апублікаваць новыя высновы ЦРУ з'яўляецца адным з першых публічных крокаў новага кіраўніка дэпартамента Джона Рэткліфа, прызначанага на гэтую пасаду прэзідэнтам Дональдам Трампам у мінулы чацвер. Рэткліф кіраваў нацыянальнай разведкай падчас першага прэзідэнцтва Трампа, і быў паслядоўным прыхільнікам тэорыі аб лабараторным паходжанні кавіда, па якой уцечка віруса адбылася з Інстытута вірусалогіі ў кітайскім Ухані.

Гэты інстытут размешчаны за 40 хвілінаў язды ад Хунаня, дзе на жывёльным рынку была знойдзена першая крыніца распаўсюджвання інфекцыі.

У інтэрв'ю Breitbart News, апублікаваным у пятніцу, Рэткліф заявіў, што жадае, каб ЦРУ спыніла «заставацца ў баку» і даваць нейтральныя ацэнкі па пытанні аб распаўсюдзе каранавіруса.

«Адно з пытанняў, пра якія я шмат казаў, — гэта пагрозы ад Кітая на некалькіх франтах, і, у прыватнасці, чаму мільён амерыканцаў памерлі, а ЦРУ заставалася ў баку на працягу пяці гадоў і нічога не рабіла, каб высветліць прычыны паходжання кавіда», — заявіў новы кіраўнік ЦРУ, дадаўшы, што для гэтага гэта з'яўляецца пытаннем першага дня працы.

Зрэшты, крыніцы амерыканскіх СМІ ў дзяржапараце адзначаюць, што новыя высновы не грунтуюцца на новых дадзеных. Новы даклад быў замоўлены ў апошнія тыдні папярэдняй адміністрацыі Байдэна і быў завершаны да таго, як прэзідэнт Трамп вярнуўся ў Белы дом.

Апублікаваная ў суботу новая справаздача заснавана на «нізкай упэўненасці». Гэта азначае, што сабраныя ў ім разведданыя з'яўляюцца няпоўнымі, неканчатковымі і супярэчлівымі.

Кансенсусу адносна таго прычыны пандэміі кавіду няма.

Ёсць тыя, хто падтрымлівае тэорыю «натуральнага паходжання», згодна з якой вірус распаўсюдзіўся сярод людзей праз жывёл, а не праз эксперыменты навукоўцаў або якія-небудзь лабараторыі.

Тэорыю аб «лабараторнай уцечцы» асабліва актыўна адмаўляюць навукоўцы, якія сцвярджаюць, што грунтоўных доказаў на карысць гэтай тэорыі няма.

Раней Кітай адхіліў магчымасць «лабараторнай уцечкі» як палітычную маніпуляцыю Вашынгтона.

У той жа час раней вельмі контраверсійная тэорыя цяпер знаходзіць больш падтрымкі ў разведвальных ведамстваў.

У 2023 годзе кіраўнік ФБР Крыстафер Рэй заявіў Fox News, што паводле ацэнак яго ведамства «распаўсюджванне пандэміі (каранавіруса) хутчэй за ўсё стала вынікам інцыдэнту ў лабараторыі».

Каментары5

  • Ё
    27.01.2025
    Выходзіць, Трамп меў рацыю. А столькі хейту было...
  • Чубаты балабол
    27.01.2025
    Калі нават галоўны црушнік бяздоказна тыражуе канспіралагічныя тэорыі, гамон той краіне.
  • Знание - сила
    27.01.2025
    Чубаты балабол, В начале 2020 г. французский вирусолог профессор Люк Монтанье, удостоенный в 2008 году Нобелевской премии за открытие ретровируса ВИЧ, сказал, что судя по структуре коронавируса он вероятнее всего был создан в лабораторных условиях.

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным35

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег3

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу

Ва Украіне расказалі, колькі там цяпер насельніцтва3

«Вы не з заходняй Украіны?» Кірыл высмеяў святара, які сказаў, што Царква павінна займацца верай, а не патрыятызмам16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным35

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць