Грамадства77

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў

Ён заявіў пра рашучасць «прыняць усе неабходныя меры, калі гэта будзе датычыцца бяспекі і захавання краіны».

Ілюстрацыйнае фота: Contributor / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў чуткі аб магчымым абмежаванні інтэрнэту падчас выбараў, піша БелТА.

Яго спыталі аб распаўсюдзе сярод моладзі «блогерства і падобных заняткаў» і чутак пра абмежаванне інтэрнэту падчас выбараў.

«Забараніць — гэта проста: забараніў — сяджу, радуюся. Забароны заўсёды не на карысць. Трэба перамагаць. Трэба даказаць, што мы лепшыя. Калі пра нас дрэнна пішуць, нам трэба паказваць сваё, добрае, як мы робім на «Марафоне еднасці». Гэта цяжэй, але важна. Гэта будзе ў сэрцы і ў розуме кожнага чалавека», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён заявіў пра рашучасць «прыняць усе неабходныя меры, калі гэта будзе датычыцца бяспекі і захавання краіны».

«Але цяпер гэта не трэба, няма такой неабходнасці. Шмат хто, я чытаю, піша, асабліва нашы, тыя, хто «звар’яцеў» за мяжой: «Вось, ён тут перад выбарамі, у выбары хоча закрыць інтэрнэт». Я пачынаю абзвоньваць адказных асоб, членаў урада: «Хлопцы, вы, можа, недзе нешта сказалі?» — «Не. Мы не маем права». Я кажу: «Глядзіце, без майго дазволу гэтага не рабіце», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы ніколі пра гэта не думалі. Хочаце ў інтэрнэце — сядзіце там. Тым больш, 50% інтэрнэту, а можа, і больш — гэта ж карысць», — дадаў Лукашэнка.

Каментары7

  • Ёсік
    21.01.2025
    Які хлуслівы манюка. Ванітую.
  • :/
    21.01.2025
    таму пэўна і каментаванне дазволена на НН - каб маглі выпусціць пар
  • Абармот
    21.01.2025
    Какой клоун. Трусливый престарелый клоун

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць