Грамадства88

Лукашэнка сказаў, што некалькі разоў наведваў рэанімацыі падчас першых хваляў кавіду

Аляксандр Лукашэнка 10 снежня, адказваючы на пытанні супрацоўнікаў барысаўскага прадпрыемства «ПАЖСНАБ», пракаментаваў справаздачу Кангрэса ЗША аб прычынах узнікнення і спосабах барацьбы з пандэміяй каранавіруса, піша БелТА.

Лукашэнка на парадзе ў Маскве 9 мая 2023 года, калі лічылася, што ён хворы. AP Photos

Лукашэнка сказаў, што калі ў Беларусі быў выяўлены першы выпадак каранавіруса [у студэнта з Ірана ў канцы лютага 2020 года], то было прынята рашэнне закрыць на каранцін увесь універсітэт. Аднак Лукашэнка кажа, што адразу не падтрымаў такі падыход.

«Я выклікаю міністра (як цяпер памятаю): «Табе хто даў права закрываць прадпрыемства, арганізацыю?» Стаіць, выцягнуўшыся перада мной. Кажу: «Адмяніў рашэнне, твая задача — лячыць і ратаваць людзей. Адчыняць, зачыняць буду я. Свабодны». Вось была кароткая з ім размова. І мне трэба было ўсіх жа выстраіць. (…) Можа быць, вы і захаваліся (вы ж манапалісты), але вы б адсталі, а можа быць, і не захаваліся. А нашы прадпрыемствы — дакладна ніводнае б не працавала», — выказаў меркаванне ён. 

«Я гэта ведаў, што гэта камусьці трэба. І я ўсім заўсёды казаў, што гэта «шызафрэнія» (паніка пры COVID-19). Я ўжо жартаваць пачаў: для таго, каб вылечыцца (да сялян ехаў — яны ж усе працавалі), трэба трактар і сто грам, — расказаў Лукашэнка. — Выстаяць. Сёння ўжо амерыканцы, якія тролілі мяне ўвесь час, прызналі. Яны паўтарылі праз некаторы час усё тое, што я казаў».

 Уся гэтая сітуацыя, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, з'яўляецца ўрокам для людзей. «Мы павінны берагчы сваё здароўе. І вось пандэмія гэта паказала, — адзначыў ён. — Мне тут асабліва таксама выхваляцца няма чым, бо людзі гінулі. 

Я ў рэанімацыях пастаянна быў: цукровы дыябет быў на першым месцы, па-мойму, сардэчна-сасудзістыя захворванні. Гэта адкуль? Ад нашай ляноты. Таму я вас падштурхоўваю: на вуліцу, на вуліцу, не можаце бегаць — хадзіце, не можаце хадзіць — бегайце. Трэба займацца сабой, каб не хадзіць у аптэку, каб потым не парыцца».

Каментары8

  • Рыгоравіч
    10.12.2024
    А те кто умерли от ковида, или выжили, но остались на всю оставшуюся жизнь с осложнениями сами во всем виноваты.
    И попробуйте докажите что это с вами и вашими родственниками произошло из-за ковида.
  • DVD
    10.12.2024
    Какей ён наведваў і казаў: ты видишь вирусы? Нет. И я нет. Никакого ковида нет.
    ***
    Усе ўсё добра памятаюць. Таму няхай нясе сваю лухту каровам ў кароўніку.
  • Ёсік
    10.12.2024
    Калі такі адмысловец, навошта інфармацыю аб памерлых схавалі ад насельніцтва?

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»4

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапаў 55-гадовы беларус-дальнабойшчык

Гарадзішча на Менцы невядомыя пашкодзілі квадрацыкламі1

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо12

Чаму 2024 год у знешнім гандлі стаў нашмат горшым за папярэдні?

Просты мінскі зваршчык выйграў тры мільёны рублёў. Вось на што ён патраціць грошы6

Сілавікі пішуць беларусам пад выглядам службы Bysol7

Стала вядома, хто той куратар КДБ, які прапаноўваў ляхавіцкай настаўніцы даносіць на калег3

Вайсковы бюджэт Расіі перавысіў агульныя выдаткі на абарону ўсіх краін Еўропы12

Камедыя ў Расіі: мэр выпадкова прайграў выбары жонцы свайго кіроўцы. Цяпер спарынг-партнёрка аспрэчвае ў судзе сваю ж перамогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»4

СК адрэагаваў на данос Ціманоўскай і будзе правяраць яе былога мужа на «экстрэмізм»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць