Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны
Прычынай спынення цягніка быў абрыў кантактнай сеткі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/d11e31157bc6e9eae3ef661a851d2a58-8g03x.jpg.webp)
Пасажырскі цягнік Мінск — Гомель па тэхнічных прычынах прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на 4 гадзіны 28 хвілін, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Састаў адправіўся з Мінска ў пятніцу ў 17:24, аднак на перагоне Пухавічы — Талька (недалёка ад Асіповічаў) ён спыніўся. Як стала вядома пазней, знікла напружанне — абарвалася кантактная сетка.
Работы па аднаўленні электрыфікаванага ўчастка занялі некаторы час. Праз гэта шэраг іншых цягнікоў, якія ішлі ў напрамку Гомеля, адсталі ад графіку.
На канцавую станцыю сталічны цягнік прыбыў а другой гадзіне ночы.
У БЧ адзначылі, што Беларуская чыгунка сумесна з Гомельскім гарвыканкамам арганізоўвалі падвоз пасажыраў гэтага цягніка аўтатранспартам да месцаў пражывання.
Каментары