Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года
Канчаткова высветлілася, што беларуская тэнісістка Арына Сабаленка па выніках 2024 года будзе ўзначальваць сусветны рэйтынг.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_11/ap24278399564011-2n3y2.jpg.webp)
Арына Сабаленка. Фота: AP Photo/Andy Wong
Гэта стала магчымым пасля паразы полькі Ігі Свёнтак ад амерыканкі Коры Гаўф у матчы сваёй групы выніковага турніру WTA.
Раней меркавалася, што для таго, каб гарантаваць Сабаленцы першае месца, ёй трэба было 6 лістапада выйграць прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну, а калі нават гэты матч быў бы прайграны, то ўсё адно першы радок беларусцы мог бы прынесці яе наступны выхад у фінал.
Але параза галоўнай суперніцы Ігі Свёнтак аформіла першынства датэрмінова і незалежна ад наступных вынікаў самой Сабаленкі.
Каментары
сядзела на вяршыні, якая была ўжо не па яе памеру.
Для Сабаленка сезон быў цяжкі, аднак яна была найлепшая.