Свет3030

Іран запусціў 180 балістычных ракет па Ізраілі. Іх ізноў пашчоўкалі

Ракеты з Ірана да Ізраіля далятаюць за 12 хвілін.

Карта ракетнай небяспекі ў Ізраілі

У Ізраілі гучаць сірэны, усе грамадзяне павінны дзейнічаць па інструкцыях камандавання тылу.

Паводле звестак тэлеканала ABC News, Ізраіль чакаў запуску каля 250 іранскіх ракет дзвюма хвалямі. Выданне спасылаецца на крыніцы ў адміністрацыі ЗША. Ракеты маюць быць скіраваныя па чатырох цэлях у Ізраілі, уключаючы штаб-кватэру «Масада» і тры авіябазы.

ЗША і Ізраіль актывавалі ўсе сродкі абароны, і Ізраіль «абсалютна дакладна» нанясе зваротны ўдар, калі гэта адбудзецца, — сказаў чыноўнік, які размаўляў з ABC News.

Першая хваля выпушчаных ракет, як мяркуецца, дасягае 100 адзінак.

Відавочцы публікуюць відэа перахопу іранскіх ракет у небе над Ізраілем.

У той жа час мясцовыя СМІ пішуць, што частка іранскіх ракет прабіла ізраільскую СПА «Жалезны купал». Нібыта ёсць пашкоджаныя будынкі, пра пацярпелых пакуль не паведамлялася.

Ізраільская газета «Гаарэц» перадае, што моцныя выбухі чуліся і ў Ерусаліме, і ў Тэль-Авіве. Таксама яна паведамляе — пакуль без падрабязнасцяў — пра траплянні ракет у цэнтральным Ізраілі і на поўдні, у пустэльні Негеў.

У сеціве распаўсюджваецца відэа нібыта выбуху на нафтавай вышцы ў Тэль-Авіве.

Выданне Al Arabiya паведаміла, што некалькі іранскіх ракет нібыта былі перахопленыя ў небе над Іарданіяй.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн сабраў з нагоды ракетнай атакі Ірана на Ізраіль тэрміновую нараду ў Белым доме.

Між тым, у Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) заявілі, што, маўляў, нанеслі ўдар «у самае сэрца акупаваных земляў» у адказ на «пакутніцкую смерць» лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі, лідара «Хезбалы» Хасана Насралы і камандуючага КВІР Абаса Нільфрушана. 

Паводле фінальнага падліку, па Ізраілі было выпушчана 180 ракет. Большасць з іх удалося збіць — частку збілі амерыканскія ВМС, але большасць — ізраільская супрацьпаветраная абарона. Частка ракет упала ў пустыні і голым полі — сістэма «Жалезны купал» пралічвае траекторыі ракет і збівае тыя, якія ляцяць у забудову, прапускаючы іншыя, ад якіх не прагназуецца шкоды. Паведамляецца, што ў Ізраілі ёсць параненыя, але ніхто не загінуў.

Каментары30

  • Brent
    01.10.2024
    Кошт нафты палезе ўгору. А ў выпадку, калі Персы заблакуюць Гармуз, азыяцкія эканомікі зьведаюць праблемы.
  • Рубам
    01.10.2024
    Israel is a terrorist state.
  • бабруйчанін
    01.10.2024
    На ютуб Ізраіля эксперты каментатары ..напружылісь .
    Аб Штатах пачалі казаць паважліва ," без кіпа закідацельства", хуцпа знікла.
    Штаты Штаты саюзнікі ШтатыШтаты галоўны саюзнік
    Іран ваевал з Іракам 8 год Зараз у Іраке пры уладзе шыіты ..
    Працяг будзе..

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць