Стала вядома, колькі дывідэндаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб атрымаў ад продажу БелАЗаў
«Белпол» назваў лічбы дывідэндаў, якія атрымаў ад продажу БелАЗаў у Расіі Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Узначальвае клуб сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі — Дзмітрый.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/-sdr7b.png.webp)
У 2007 годзе ў Расіі было створана ЗАТ «Гандлёвы дом БелАЗ», якое стала ключавым дылерам завода. Менавіта гэтае прадпрыемства вызначае, каму, як і па якіх цэнах прадаваць прадукцыю.
«Гандлёвы дом БелАЗ» на 45% належыць Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб'яднанню Прэзідэнцкі спартыўны клуб.
Узначальвае яго сын Лукашэнкі — Дзмітрый. «У гэтае аб'яднанне ўваходзяць не толькі спартсмены, але і бізнесмены, набліжаныя да клана Лукашэнкі. Ім перададзены актывы, з якіх яны рэгулярна робяць «добраахвотныя ўзносы» ў Прэзідэнцкі спартыўны клуб», — піша «Белпол».
Усяго за гэты год клуб атрымаў 542 мільёны расійскіх рублёў — каля 6 мільёнаў долараў ЗША чыстымі, заплаціўшы 95,6 мільёна рублёў падаткаў у расійскі бюджэт, паведамляе «Белпол».
Каментары