Raiffeisen застанецца банкам-карэспандэнтам Прыёрбанка пасля продажу
Долю аўстрыйцаў у Прыёрбанку набыла група з ААЭ.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/priorbnk240217-f172o.jpg.webp)
Інвестар з ААЭ SOVEN 1 Holding Limited набыў у Raiffeisen Bank International AG 100% акцый Raiffeisen CIS Regional Holding GmbH. Менавіта гэтай кампаніі належалі 87,74% акцый беларускага Прыёрбанка.
Такім чынам, доля ў Прыёрбанку пераходзіць арабскаму інвестару. Аднак Raiffeisen пакуль застанецца банкам-карэспандэнтам, гэта значыць пасярэднікам, для міжнародных пераводаў у еўра і далярах, піша dev.by.
«Raiffeisen Bank International мае намер заставацца банкам-карэспандэнтам. Змены ўсё ж магчымыя ў сувязі з санкцыямі, а таксама зменай стандартаў і ўнутранай палітыкі RBI», — паведамілі ў аўстрыйскай групе.
Прыёрбанк заяўляў, што «працягне абслугоўваць кліентаў у адпаведнасці са сваімі аперацыйнымі і стратэгічнымі банкаўскімі патрабаваннямі».
SOVEN 1 і Raiffeisen будуць працаваць разам з Прыёрбанкам, каб дасягнуць поўнага завяршэння здзелкі ў чацвёртым квартале гэтага года.
Каментары