Былы каліновец запусціў уласны брэнд. Сродкі пойдуць на дапамогу
Былы беларускі добраахвотнік на вайне ва Украіне Аляксандр Клачко сумесна з крамай A2 Print у Вільні пад уласным брэндам выпускае кубкі, майкі, торбы. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне. Пра гісторыю стварэння брэнда ён расказаў «Радыё Свабода».
![Aliaksandar Klačko](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/tu0ro3o2z44un4mr13czramfto2jx4zo-j94k1.jpg.webp)
Аляксандар Клачко
«Я прыехаў на вайну і мне задаюць пытанне: «Які ў цябе будзе пазыўны?». Для мяне гэта было нечаканае пытанне. І першае, што я ўспомніў — гэта мой нік у тэлеграме, калі быў у Беларусі, пратэстны нік «Кусь за Беларусь»… Гэта задоўга для пазыўнога. Я кажу: «Ну, давайце «Кусь»».
Зараз гэты мой пазыўны «Кусь» стаў ідэяй брэнда «Кусь», — расказвае Аляксандр Клачко. — Гэты «кусь» я ўкладаю ў любое дзеянне, на якое здольны, на якое гатовы кожны беларус паасобку, дзеянне, якое набліжае наша вяртанне ў Беларусь».
![Aliesia Bunievič](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_09/rfunxinimfx4p29kmhc5dzvlg1vyukzb-m6t2u.jpg.webp)
Сузаснавальніца крамы A2 Print, былая палітзняволеная Алеся Буневіч расказала пра сваю спробу запісацца ў добраахвотнікі ва Украіну:
«Калі пачалася вайна ва Украіне, у нас быў такі момант, калі мы паехалі разам ва ўкраінскую амбасаду, каб запісацца ў добраахвотнікі, але ў той час да мяне былі пытанні, таму што я не была медыцынскім супрацоўнікам, не мела нейкай спецыяльнай адукацыі ці падрыхтоўкі. І мяне запісалі ну нібыта ў рэзерв».
Алеся Буневіч тлумачыць галоўны сэнс стварэння брэнда:
«Ёсць таксама беларускія добраахвотнікі, якія рызыкуюць кожны дзень сваім жыццём, і падтрымка гэтых людзей, падтрымка былых добраахвотнікаў, якія паклалі сваё здароўе, валанцёраў, якія штодня таксама знаходзяцца ў нечалавечых умовах, часта іх таксама патрэбна падтрымліваць».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_09/7mst6y1oe2fxywmorq1ewe08klv7cejx-abnme.jpg.webp)
Ціханоўская наведала беларускую краму A2 print у Вільні
«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі
«Беларусы забыліся пра вайну. Нашых добраахвотнікаў называюць наймітамі» — былы каліновец Клачко
«Змяншэнне падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — гэта ў тым ліку і цана, якая плаціцца за палітычныя амбіцыі некаторых людзей»
Каментары
Сваімі бірулькамі вы на адзін нашкрабеце праз гадоў сто толькі. Магчыма, вашая Ціханоўская яшчэ і будзе пры ўладзе, а мы дакладна не дажывем.